У гонар Дня абаронцаў Айчыны!
23 і 24 лютага, у гонар Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ва ўстанове "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача" адбылася канцэртна-віншавальная праграма, сумесная з цэнтрам дадатковай адукацыі "Маяк".
Супрацоўнікі тэатра і ЦДА "Маяк" павіншавалі гасцей і гледачоў з Днём абаронцаў Айчыны, а вакальны калектыў "Пой со мной" падрыхтаваў музычны падарунак. Таксама 24 лютага адбылося сумеснае з Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам ім. М. Танка мерапрыемства праекта "Волшебство своими руками".