Знаёмства з фальклорам
6 красавіка ва ўстанове “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача” перад прэм’ерай спектакля “Джонни – вождь краснокожих” адбылося культурна-адукацыйнае мерапрыемства сумесна з фальклорным калектывам “Млынок” Цэнтра дадатковай адукацыі Ленінскага раёна горада Мінска.
На мерапрыемстве юныя гледачы пазнаёміліся са звычаямі і з традыцыямі нашай краіны, а таксама з народнымі святамі, якія адзначаюцца вясной у Беларусі.