Сусветны дзень тэатра!
27 сакавіка, у Сусветны дзень тэатра, ва ўстанове “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача” перад паказам у 11.00 і 14.00 спектакля “Красная шапочка и три веселых поросенка” адбылася святочна-віншавальная праграма.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты кафедры тэатральнай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, а таксама вакальна-харэаграфічная студыя “Макси бриз”.