Адкрыццё Балтыйскага культурнага форуму 2024!
17 красавіка адбылося адкрыццё Балтыйскага культурнага форуму 2024, на якім выступіла ў якасці спікера дырэктар установы “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача”, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Палякова-Макей Вера Аляксандраўна з дакладам па тэме “Гісторыя культурнага супрацоўніцтва ў дыяхраніі: Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача і рускі тэатр”.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр культуры Расійскай Федэрацыі Любімава Вольга Барысаўна, губернатар Калінінградскай вобласці Аліханаў Антон Андрэевіч, а таксама іншыя прадстаўнікі ўлады і культурных устаноў і дзеячы мастацтва.
Мэта форуму – раскрыць перспектыву развіцця сферы культуры.