Гастролі Табольскага драматычнага тэатра ім. П. П. Яршова
20 лютага ў рамках візіту дэлегацыі Урада Цюменскай вобласці ў Рэспубліку Беларусь ва ўстанове "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача" адбыліся гастролі Табольскага драматычнага тэатра ім. П. П. Яршова са спектаклем "Медведь" (12+) па п'есе А. П. Чэхава (рэжысёр-пастаноўшчык – Валерый Мядзведзеў).
На сцэне выступілі з прывітальнай прамовай дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера Аляксандраўна Палякова-Макей, дырэктар дэпартамента культуры Цюменскай вобласці Алена Уладзіміраўна Маер і дырэктар Табольскага драматычнага тэатра ім. П. П. Яршова Яўген Віктаравіч Панамароў.