//

ДАР’Я ВОЛКАВА

union

ДАР’Я ВОЛКАВА

Галоўны мастак

Дар'я Волкава ўжо 11 гадоў працуе мастаком-пастаноўшчыкам у Тэатры

юнага гледача. У 2000 годзе яна скончыла Беларускую акадэмію

мастацтваў па спецыяльнасці «Тэатральна-дэкаратыўны жывапіс». Сваей

творчай працай Дар’я ўнесла вялікі асабісты ўклад у развіццё тэатра,

не раз работы Дар’і былі адзначаны тэатральным крытыкам Надзеяй

Бунцэвіч у газеце «Культура» як «даволі даволі простая і адначасова

цалкам функцыянальная», «Ніякай жудаснай пярэстасці, пекла якой

мітусня ў вачах. Усе строі – па законах авангарднай маладой моды» –

пра спектакль «Муха-Цакатуха»; «Дый сама эстэтыка спектакля скіравана

ў будучыню...» – пра спектакль «Калі прачнецца Бог...»; «А яркія

перамоўныя дэкарацыі толькі даюць імпэту» – пра спектакль «Казкі

дзядзькі Якуба». Яе апошнія работы можна паглядзець у спектаклях:

«Муха-Цакатуха», «Царэўна-жабка», «Казкі дзядзькі Якуба», «Калі

прачнецца Бог...», «Шамаціла», «Кентервильское привидение». З мая 2022

года галоўны мастак Тэатра юнага гледача.

inch
img

    Герб
  • tuz.priemnaya@gmail.com