//

ЛЮДМІЛА АСМАЛОЎСКАЯ

union

ЛЮДМІЛА АСМАЛОЎСКАЯ

Артыст драмы, вядучы майстар сцэны

Скончыла Беларускі універсітэт культуры і мастацтва (2007) па спецыяльнаці ”акцёр драматычнага тэатра і кіно”.

Служыць у тэатры з 2007 г.

Сыграла каля трыццаці роляў, сярод якіх шмат буйных: Дзяўчыну ( “Палачанка” Аляксея Дударава), Анёла ночы (”Пацалунак ночы” Сяргея Кавалёва), Дзяўчыну і Русалку (“Таямніцы блакітных азёр” Артура Вольскага і Петруся Макаля), Прынцэсу (“Сястра мая Русалачка” Людмілы Разумоўскай), Сон-птушку (“Вандраванне ў Княства Сноў” Сяргея Кавалёва), Снягурку (“Цётухна Прастуда і Новы год” Наталлі Марчук), Ластаўку (“Дзюймовачка” Ханса Крысціяна Андэрсена, п’еса Юрыя Шчуцкага), парсючка Джыма (“Тры парсючкі” Юрыя Шчуцкага), Зоські (“Тарас на Парнасе” Сяргея Кавалёва), Боцманкі (“Вясёлы Роджар” Даміра Салімзянава), Місіс Тарбел (“Паліяна” Элінар Портар), брала ўдзел у масавых і пластычных сцэнах спектакляў “Шчаўкунчык” Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана, ”Маўглі” Рэдз’ярда Кіплінга, “Сіняя птушка” Марыса Метэрлінка, “Зацюканы апостал” Андрэя Макаёнка.

inch
img

    Герб
  • tuz.priemnaya@gmail.com