//

ІВАН ШРУБЕЙКА

union

ІВАН ШРУБЕЙКА

Артыст драмы, вядучы майстар сцэны

Артыст, вядучы майстар сцэны Шрубейка Іван Адамавіч працуе ў Тэатры юнага гледача з 1981 года.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер – Беларуская акадэмія мастацтваў).

Сыграў больш за восемдзесят роляў, многія з якіх адзначаны крытыкай, тэатральнай грамадскасцю, гледачамі.

Сярод лепшых – Прыказчык (”Банкрут“ А.Астроўскага), Ката (”Анчутка“ Б.Мятальнікава), Пан (”Шукай ветру ў полі“ Я.Ліўшыца), Тоўсты Эзехіль (”Петэр Мунк і яго каменнае сэрца“ паводле В.Гаўфа), Дзед (”Казачны домік“ М.Стэгліка), Вар’ят (Ганенне і забойства Жана-Поля Марата П.Вайса), Харытон Куторга (”Пінская шляхта“ В.Дуніна-Марцінкевіча), Паэт (”Голы кароль“ Я.Шварца), Прохар (”Шышок“ А.Аляксандрава), Доктар (”Дзень нараджэння ката Леапольда“ А.Хайта), Тата (”Шытая лялька Рэгедзі Эн“ У.Гібсана), Гаспадар (”Дарога на Віфлеем“ С.Кавалёва), Кароль (”Папялушка“ Т.Габэ), Лясун (”Сястра мая Русалачка“ Л.Разумоўскай), Ёх’ё (”Жураўліныя пёры“ Д.Кінасіты), Рагвалод (”Палачанка“ А.Дударава), старшына Васкоў (”А зоры тут ціхія…“ паводле Б.Васільева), Палкоўнік Каламіец (”Бліндаж“ А.Паповай), Чытальнік-Антось (”Міхалава зямля паводле паэмы Якуба Коласа ”Новая зямля“), Яўмень (”Беларускія вадэвілі“ братоў Далецкіх і Міхася Чарота), Бату (”Крыху пяшчоты“ А.Нікалаі).

Вызначаецца адметнай характарнасцю, абаяльнасцю, густам, высокай культурай выканання. З’яўляецца настаўнікам, чый вопыт пераймаюць маладыя артысты тэатра. Здымаецца ў кіно і на тэлебачанні.

Узнагароджаны дыпломамі і ўзнагародамі Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі, у тым ліку ”Крыштальнай Зоркай“ (2006 г.). Адзначаны медалём Францыска Скарыны (2016 г.) і Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2009 г.).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі Чытальніка-Антося (”Міхалава зямля паводле паэмы Якуба Коласа ”Новая зямля“), Яўменя (”Беларускія вадэвілі“ братоў Далецкіх і Міхася Чарота, Бату (”Крыху пяшчоты“ А.Нікалаі), Гаспадара (”Дарога на Віфлеем“ С.Кавалёва), Бацькі Ціля (”Сіняя птушка“ М.Метэрлінка), вучонага крумкача Абрахаса (”Мая маленькая чарадзейка“ О.Пройслера).

inch
img

    Герб
  • tuz.priemnaya@gmail.com