Падпісанне мемарандума ў Ніжнім Ноўгарадзе
17 кастрычніка ў Ніжнім Ноўгарадзе адбылося падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж установай “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача” і муніцыпальнай бюджэтнай установай культуры “Дзіцячы тэатр “Вера” (МБУК “Театр Вера”).

Дакументы падпісалі дырэктары тэатраў: Палякова-Макей Вера Аляксандраўна і Гаршкова Вера Міхайлаўна.

