BY ENG Наш InstagramНаш YoutubeНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники


Царэўна-Жабка

Пераклад на беларускую мову: Леанід Улашчанка
Рэжысёр-пастаноўшчык: Ганна Казлова
Мастак-пастаноўшчык: Дар'я Волкава
Кампазітар: Марына ХМЯЛЕЎСКАЯ

Колькі жабак скача па свеце? Шмат.

 Але ж адна-адзіная, незвычайная мастрыха-чараўніца прыскочыла ў запусценнае царства царэвіча Васі. А Вася ўзяў ды… закахаўся ў жабку. І колькі яго не адгаворвалі, вырашыў з ёю ажаніцца. І, напэўна, ўсё б ціхамірна скончылася вяселлем, каб не Кашчэй, які таксама чароўную жабку ўпадабаў, і каб не Змей, які ў кожнай справе пільнуе свой інтарэс.

Але толькі ад жабкі залежыць, чым казка скончыцца…

Знаёмы сюжэт народнай казкі нават у сучасным увасабленні поўны гумару, чароўных пераўтварэнняў і мудрасці.

Прэм’ера адбылася 23 чэрвеня 2020 года.

Акторы

Клеапатра Самсонаўна: Ганна КАЗЛОВА, Алеся ГЕРАСЬКО
Кашчэй Бессмяротны: Андрэй КОЛОМІЕЦ
Змей Гарыныч: Генадзь ГАРАНСКІ

Фотагалерэя