BY ENG Наш InstagramНаш YoutubeНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники


Уладзіслаў Вінаградаў


Артыст драмы

Скончыў УА ”Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў“ у 2014 г., спецыяльнасць па дыплому: народная творчасць (тэатральная), арганізатар  тэатральнай дзейнасці, рэжысёр, выкладчык.

Служыць у тэатры з 2014 г.

Асноўныя ролі: Уоры, правадыр лятучых малпаў (”Таямніца вялікага Гудвіна“ А.Волкава), Кацяня (”Кошчын дом“ С.Маршака), Чарвячок Дроня (”Дзюймовачка“ Х.К.Андэрсена), Душа дрэва, Шчасце, Радасць (”Сіняя птушка“ М.Метэрлінка),  Селянін (”Беларускія вадэвілі“ братоў Далецкіх і М.Чарота), Макс (”Тэдзі“ А.Хромава ), Паляўнічы (”Дзікае паляванне караля Стаха“ У.Караткевіча), Томас, Стралок (”Мая маленькая чарадзейка“ О.Пройслера).

 

 

Спектаклi ў Тэатры юнага гледача

Сiняя Птушка (Карнавал, Здані, Птушкі Сноў, Душа Сіняй птушкі, Суседзі бабулі і дзядулі, Душы дрэваў, Шчасці, Радасці)
Дзiкае паляванне караля Стаха (Сяляне, слугі, госці на вечарынцы ў Дубатоўка, шляхта на балі ў Яноўскай, “Дзікае паляванне”)
Зацюканы апостал (У пластычных сцэнах занятыя)
Кошчын Дом (Кацяняты)
Таямніца вялікага Гудвіна (Жавуны, Шаблязубыя тыгры, Макі, Прыдворныя, Мігуны, Лятучыя малпы)
Дзюймовачка (Чарвячок Дроня)
Рамэа і Джульета (Блазны, Грамадзяне Вероны, члены сем'яў Капулеці і Мантэкі, госці ў масках, слугі, музыканты)
Не па сваёй ахвоце лекар (Рабэр, сусед Зганарэля)
Доктар Айбаліт (Пахмур, тэатральны клоўн)
З НАГОДЫ МЁРТВЫХ ДУШ (Нік, гулец і вучань сярэдняй школы)
Я бачу сонца (Немец, Школьнік Надар)
Папялушка (Прынц)
Казкi дзядзькi Якуба  (Мікіта-Камар)

Асобы тэатра