
3 кастрычніка для гледачоў была падрыхтавана канцэртная праграма «Нашым настаўнікам прысвячаецца», рэалізаваная сумесна з Акадэміяй мюзікла «Ревю». Цёплая творчая ініцыятыва стала выяўленнем павагі і ўдзячнасці педагогам за іх прафесійную працу, натхненне і ўклад у развіццё падрастаючага пакалення.
4 кастрычніка святочныя мерапрыемствы працягнуліся праграмай «Ад усяго сэрца прымайце нашы віншаванні!», створанай у супрацоўніцтве з вакальнай студыяй «Лемари». Акрамя таго, гледачы прынялі ўдзел у інтэрактыве «Волшебство своими руками», арганізаваным сумесна з БДПУ імя М. Танка. Удзельнікі змаглі праявіць фантазію, творчае мысленне і стварыць уласныя невялікія сувеніры.















