Мы ў Егіпце!
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача» адправіўся ў Арабскую Рэспубліку Егіпет для ўдзелу ў Cairo International Festival for Experimental Theatre (CIFET) — штогадовым прэстыжным міжнародным тэатральным форуме, які праводзіцца Міністэрствам культуры Егіпта.

У конкурснай праграме прадстаўлены спектаклі з 18 краін свету, а сам фестываль аб’ядноўвае больш за 200 гасцей з 60 дзяржаў, што пацвярджае яго высокі міжнародны статус.
Тэатр прадставіць на фестывалі спектакль «Женя+Таня=Любовь».
У рамках культурнай праграмы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Егіпце арганізавала для калектыву экскурсію ў пустыню Гіза, дзе ўдзельнікі паездкі наведалі комплекс пірамід — адзін з ключавых гісторыка-культурных сімвалаў Егіпта.











