“Роднае-моднае” ў Казані!
9 чэрвеня ў рамках Дзён горада Мінск у горадзе Казань “Минск и Казань: побратимство – новый драйвер развития” ўстанова “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача” прадставіла ў казанскай канцэртнай зале “Сайдаш” тэатральна-творчы праект “Роднае-моднае”.

Рэжысёр-пастаноўшчык – Таццяна Самбук.
Жыхары Казані пазнаёміліся з беларускай культурай, модай і традыцыямі праз спектакль, які стаў сінтэзам тэатра, кіно, вакальнага і харэаграфічнага мастацтваў, а таксама паказу адзення беларускіх брэндаў і дызайнераў.


