/

Пайшоў з жыцця Барыс Васільевіч Барысёнак

Пайшоў з жыцця Барыс Васільевіч Барысёнак

З глыбокім жалем паведамляем аб незаменнай страце. На 91-м годзе пайшоў з жыцця заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, вядучы майстар сцэны Барыс Васільевіч Барысёнак.

big
2 кастрычніка 2024 года – вялікая трагедыя для беларускай тэатральнай і кінематаграфічнай школы, якой артыст прысвяціў сваё сэрца і талент.
Барыс Васільевіч служыў у Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача з часу яго заснавання – з 1956 года. Запрошаны ў тэатр Любоўю Мазалеўскай у якасці першага галоўнага рэжысёра. За час творчага шляху стаў легендай беларускага тэатральнага мастацтва.
Барыс Васільевіч скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).
Артыст праславіўся выдатнай прафесійнай школай, вялікім вопытам сцэнічнай і тэлевізійнай дзейнасці і працы на радыё. Барыс Васільевіч праявіў сябе яркай індывідуальнасцю, самабытнай сцэнічнай выразнасцю, адметным пластычным малюнкам, густам, высокай культурай выканання.
Сыграў каля ста дваццаці роляў гераічнага, характэрнага і казачнага планаў. Выкананне некаторых прызнана ўзорным і названа залатым фондам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача.
Неаднаразова адзначаўся ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскага гарвыканкама, у тым ліку ордэнам Францыска Скарыны (2014 г.).
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача» выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Барыса Васільевіча. Падзяляем з вамі горыч незаменнай страты.

Мюзікл пра самае галоўнае

Мюзікл пра самае галоўнае

27 ліпеня ва ўстанове “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача” адбыўся другі дзень паказу...

27/07/2025

Дзеля сцяга над Рэйхстагам

Дзеля сцяга над Рэйхстагам

26 ліпеня ва ўстанове “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача” адбыўся першы дзень паказу...

26/07/2025

Білеты на навагодні спектакль ужо ў продажы!

Білеты на навагодні спектакль ужо ў продажы!

Ау, Дед Мороз! или Тайна забытой сказки. Інтэрактыўнае навагодняе прадстаўленне для ўсёй сям'і

22/07/2025

Майстар-клас ад Веры Паляковай-Макей

Майстар-клас ад Веры Паляковай-Макей

10 чэрвеня ў рамках X Міжнароднага культурна-адукацыйнага форуму дзяржаў-удзельніц СНД “Дети Содружества” дырэктар установы “Заслужаны калектыў...

11/07/2025

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 4 і 5 ліпеня ўстанова "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага...

07/07/2025

Пачытай-ка, пагуляй-ка!

Пачытай-ка, пагуляй-ка!

27 чэрвеня ва ўстанове “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача” перад спектаклем...

27/06/2025

Майстар-клас па сцэнічнай мове

Майстар-клас па сцэнічнай мове

З 24 па 26 чэрвеня ва ўстанове “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача” адбыўся трохдзённы...

27/06/2025

3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 ліпеня — важная дата ў гісторыі Беларусі

26/06/2025

Памятае свет выратаваны…

Памятае свет выратаваны…

20 чэрвеня, напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, ва ўстанове “Заслужаны калектыў...

21/06/2025

Усебеларуская хвіліна маўчання

Усебеларуская хвіліна маўчання

Дарагія сябры!

19/06/2025

    Герб
  • tuz.priemnaya@gmail.com