Адкрыццё выставы!
З 22 чэрвеня па 4 ліпеня ва ўстанове «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача» адкрыта фатавыстава «Вялікая Перамога: дзеля жыцця на Зямлі», прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 85‑годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Экспазіцыя рэалізавана сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і адлюстроўвае ключавыя падзеі і этапы ваенных гадоў.
Выстава размешчана ў фае тэатра і даступная для наведвання на працягу ўсяго перыяду яе правядзення.













