Мы на Рэспубліканскай дошцы Гонару!
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №138 установа “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача” прызнана пераможцам спаборніцтва і занесена на Рэспубліканскую дошку Пашаны за дасягненне высокіх паказчыкаў у сферы сацыяльна‑эканамічнага развіцця сярод арганізацый культуры ў 2025 годзе.

29 красавіка адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар тэатра, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера Палякова‑Макей, а таксама актыў тэатра.
Атрыманая высокая дзяржаўная адзнака пацвярджае значны ўклад калектыву ў развіццё культурнай сферы краіны і стабільныя прафесійныя дасягненні тэатра.











