Мы помнім, мы ганарымся!
21 лютага, да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ва ўстанове "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача" перад спектаклем "Альпы. Сорок первый" адбылося культурна-патрыятычнае мерапрыемства "Мы помним, мы гордимся!", сумеснае з ДУ "Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска".
На сустрэчу былі запрошаны навучэнцы і выкладчыкі ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі г. Мінска. Мерапрыемства накіравана на фарміраванне патрыятычнай свядомасці і гатоўнасці да выканання грамадзянскага і патрыятычнага абавязку.