22 лютага ва ўстанове “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь” Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача” перад спектаклем “Каренина” па матывах рамана Л. М. Талстога (пастаноўка тэатральнага праекта “ТриТформаТ”) адбудзецца вечар памяці, прысвечаны паэтцы, кампазітару, аўтару лірычных песень і выканаўцы Таццяне Снежынай.
У тэатры будуць арганізаваны музычная праграма і тэматычная фотавыстава, а таксама мерапрыемства, прысвечанае біяграфіі Таццяны Снежынай: яе жыццёваму і творчаму шляху.