10 і 11 лютага ва ўстанове "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача" адбыліся сумесныя з Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам ім. М. Танка мерапрыемствы "Волшебство своими руками".
Студэнты факультэта эстэтычнай адукацыі падрыхтавалі мерапрыемства, падчас якога юныя гледачы майстравалі памятныя вырабы. "Волшебство своими руками" адбылося 10 лютага перад спектаклем "Золушка" (гастролі Брэсцкага тэатра лялек) і 11 лютага перад спектаклем "Однажды в Сладкограде".