//

Беларускія вадэвілі

Беларускія вадэвілі

Жарты на дзве дзеі з антрактам

big

: 16+

120

Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір Савіцкі.
Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва.
Кампазітар: Уладзімір Кандрусевіч.
Балетмайстары: Яфім Фадзееў, Людміла Фадзеева.

Два кур'ёзныя выпадкі – увогуле, нічога страшнага, недарэчных памылак на дзень можа выдаць з дзясятак, калі б гаворка не ішла пра такую важную справу, як жаніцьба.
Два няўдачлівыя жаніхі, і ў кожнага – свая праблема. Адзін заблытаўся ў нявестах і ледзь не апынуўся пад вянцом з той, якая хоць і багатая, але, мякка кажучы, не вельмі маладая. Заблытаўся сам і астатніх збіў з панталыку, закруціўшы неверагодны клубок непаразуменняў і камічных недарэчнасцяў. Невядома, чым бы ўсё скончылася, калі б не прадпрымальнасць красуні-пакаёўкі і няшчасны выпадак з ...ўласнай старой кабылай!
Другому жаніху і зусім вяселля не згуляць, калі б не хітрамудры план ягонай матулі. Разлад паміж Мантэкі і Капулеці – дзіцячыя гульні ў параўнанні з падкопамі, на якія здольныя добрыя суседзі ў нашай вёсцы пачатку мінулага стагоддзя! Так што не толькі жаніцьба, але нават простае спатканне закаханых Зоські ды Саўкі праз бацькоўскія сваркі было абсалютна невыканальнай місіяй. Зрэшты, трохі хітрасці плюс згублены лапаць – і ўсё завяршаецца шчаслівым фіналам. Як і належыць у вадэвілі.

Па творах “Міхалка” Братоў Далецкіх і “Мікітаў лапаць” Міхася Чарота.

Прэм’ера – 6 ліпеня 2016 года.

    Герб
  • tuz.priemnaya@gmail.com