Майго юнацтва крылы

Аўтар: Аркадзь Куляшоў
Інсцэніроўка і пастаноўка: Уладзімір Савіцкі
Мастак-пастаноўшчык: Віктар ЦІМАФЕЕЎ
Музычнае афармленне: Павел ЗАХАРАНКА
Балетмайстар: Дзіна ЮРЧАНКА
Мастацкі кіраўнік: Уладзімір Савіцкі

Драматычная паэма на дзве дзеі без антракту паводле паэмы Аркадзя Куляшова “Хамуціус”.

Прэм’ера адбылася 14 снежня 2011 г.

“…Ах, людзі, людзі, каб наперад зналі 
Вы шлях, крывёй паліты і слязьмі, 
То не пакутвалі б і не кахалі, 
Не плакалі… і не былі б людзьмі” 

Творы Народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова – гэта ўсхваляваны расповед пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Такім быў кіраўнік нацыянальна  - вызваленчага руху 1863 г. Канстанцін Каліноўскі, якому паэт прысвяціў драматычную паэму “Хамуціус” (1975 г.).

Назва твора – гэта мянушка, якую ўзяў сабе Каліноўскі, падкрэсліўшы сваю блізкасць да сялян, якіх паны называлі хамамі. 
Паводле сваіх ідэйных перакананняў Каліноўскі быў рэвалюцыйным дэмакратам, выступаў за скасаванне самадзяржаўя і абшарніцкага землеўладання. Ён лічыў, што толькі шырокі ўдзел сялянства можа забяспечыць перамогу паўстанню. 
У спектаклі гучыць раманс на вершы Аркадзя Куляшова “Я пакідаў маленства край…” 

 

Акторы

Фотагалерэя