Таццяна Кулеш


Артыст драмы

Скончыла УА ”Беларуская  дзяржаўная акадэмія мастацтваў“ у 2016 г., спецыяльнасць па дыплому: акцёрскае мастацтва, артыст драматычнага тэатра і кіно.

Служыць у тэатры  з 2015 г.

Асноўныя ролі: Душа, Птушка (”Сіняя птушка“ М.Метэрлінка), Малпа, Макавая кветка (”Таямніца вялікага Гудвіна“ А.Волкава), Дзюймовачка (”Дзюймовачка“ Х.К.Андэрсена),  Свіння (”Кошчын дом“ С.Маршака), Сялянка (”Беларускія вадэвілі“ братоў Далецкіх і М.Чарота), Сялянка, Паляўнічы (”Дзікае паляванне караля Стаха“ У.Караткевіча), Лясная ведзьма, Бабулька (”Мая маленькая чарадзейка“ О.Пройслера).

 

 

Спектаклi ў Тэатры юнага гледача

Кошчын Дом (Свіння)
Мая маленькая чарадзейка (Ведзьмы і стралкі, Лясная ведзьма, Другая бабулька)
Дзюймовачка (Дзюймовачка)
Не па сваёй ахвоце лекар (Артысты, занятыя ў масавых сцэнах )
Доктар Айбаліт (Чычы, малпа)

Асобы тэатра