Наталля Ваўчок


Артыст драмы

У Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача з 1984 года

Наталля Ваўчок прыйшла ў Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача студэнткай трэцяга курса Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер – Беларуская акадэмія мастацтваў) на ролю князёўны Мэры ў спектакль “Двубой” паводле Міхаіла Лермантава – партнёркай да вядомага артыста Сяргея Жураўля (Грушніцкага; гэтым спектаклем ў 1982 годзе распачалася дзейнасць сцэны ў тэатральным фае). Пасля атрымання дыплома запрошана на ролю Асоль у феерыі “Пунсовыя ветразі” паводле Аляксандра Грына. Сыграла ў нашумелых спектаклях 1980-х – 2000-х гадоў – “Уся надзея” Міхаіла Рошчына, “Дыск-жакей” Сяргея Палякова, “Казачны дамок” Міласлава Стэгліка, “Казка пра папа і работніка яго Балду”  Вольгі Глубокавай паводле Аляксандра Пушкіна, "Маленькі лорд Фаўнтлярой" паводле Фрэнсіс Бернэт, "Шчаўкунчык" Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана.

 

Спектаклi ў Тэатры юнага гледача

Сiняя Птушка (Душа Святла)
Беларускія вадэвілі (Дар’я, суседка)
Крыху пяшчоты (Масавыя сцэны)
Дзюймовачка (Жанчына)

Асобы тэатра