Людміла Асмалоўская


Артыст драмы

Скончыла Беларускі універсітэт культуры і мастацтва (2007) па спецыяльнаці ”акцёр драматычнага тэатра і кіно”.

Служыць у тэатры з 2007 г.

Сыграла каля трыццаці роляў, сярод якіх шмат буйных: Дзяўчыну ( “Палачанка” Аляксея Дударава), Анёла ночы (”Пацалунак ночы” Сяргея Кавалёва), Дзяўчыну і Русалку (“Таямніцы блакітных азёр” Артура Вольскага і Петруся Макаля), Прынцэсу (“Сястра мая Русалачка” Людмілы Разумоўскай), Сон-птушку (“Вандраванне ў Княства Сноў” Сяргея Кавалёва), Снягурку (“Цётухна Прастуда і Новы год” Наталлі Марчук), Ластаўку (“Дзюймовачка” Ханса Крысціяна Андэрсена, п’еса Юрыя Шчуцкага), парсючка Джыма (“Тры парсючкі” Юрыя Шчуцкага), Зоські (“Тарас на Парнасе” Сяргея Кавалёва), Боцманкі (“Вясёлы Роджар” Даміра Салімзянава), Місіс Тарбел (“Паліяна” Элінар Портар), брала ўдзел у масавых і пластычных сцэнах спектакляў  “Шчаўкунчык” Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана, ”Маўглі” Рэдз’ярда Кіплінга, “Сіняя птушка” Марыса Метэрлінка, “Зацюканы апостал” Андрэя Макаёнка.

 

 

Спектаклi ў Тэатры юнага гледача

Сiняя Птушка (Карнавал, Здані, Птушкі Сноў, Душа Сіняй птушкі, Суседзі бабулі і дзядулі, Душы дрэваў, Шчасці, Радасці)
Тарас на Парнасе (Зоська, Геба)
Беларускія вадэвілі (Аўгіння, Сяляне, музыкі)
Вясёлы Роджар (Боцманка)
Зацюканы апостал (У пластычных сцэнах занятыя)
Паліяна (Місіс Тарбел)
Мая маленькая чарадзейка (Цётка Румпумпель, ветраная ведзьма)
Дзюймовачка (Ластаўка)

Асобы тэатра