Аляксандр Палазкоў


Артыст, вядучы майстар сцэны

Артыст, вядучы майстар сцэны Палазкоў Аляксандр Пятровіч працуе ў Тэатры юнага гледача з 1985 года.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

Сыграў каля шасцідзесяці роляў, многія з якіх сталі дасягненнем беларускага сцэнічнага мастацтва і адзначаны крытыкай, тэатральнай грамадскасцю, гледачамі.  

Сярод лепшых – Гад - змееў брат (”Рыгорка – Ясная зорка“ А.Вярцінскага), Іванка-дурань (”Пра Іванку дурненькага“ М.Барценева), Звеставы (”Ганенне і забойства Жана Поля Марата“ П.Вайса), Цішка (”Банкрут“ А.Астроўскага), Генры Баскервіль (”Сабака Баскервіляў“ А.Вольскага паводле А.К.Дойла), Юнак, Кацялок, Вучоны (”Голы кароль“ Я.Шварца), сабака Максімільян (”Ніхто не паверыць“ Г.Палонскага паводле Я.Экхольма), Раскольнікаў (эксперыментальная работа паводле ”Злачынства і пакарання“ Ф.Дастаеўскага), Труфальдзіна (”Шчаслівыя жабракі“ М.Шыйко паводле К.Гоцы), адвакат Хэвішам (”Маленькі лорд Фаўнтлярой“ Н.Воранава паводле Ф.Бернэт), доктар Чылтан (”Паліяна“ паводле Э.Портэр), Блуд (”Палачанка“ А.Дударава), Герцаг і Моцарт  (”Маленькія трагедыі“ А.Пушкіна ), Дон Адрыяна дэ Армада (”Марныя намаганні кахання“ У.Шэкспіра), Актавіё (”Дурнічка“ Лопе дэ Вегі),  граф Дарант (”Мешчанін у шляхецтве“ Ж.-Б.Мальера), Дросельмаер (”Шчаўкунчык“ Э.Т.А.Гофмана), Ксанф (”Ліса і вінаград“ Г.Фігейрэду), Генерал Зэт (”Шытая лялька Рэгедзі Эн“ У.Гібсана), Філімон Пупкін (”Пан міністар“ Ф.Аляхновіча, II Нацыянальная тэатральная прэмія ў 2012 годзе за ”Лепшую мужчынскую ролю“), Павел Сяргеевіч (”Аднакласнікі“ Ю.Куліка), Дубатоўк (”Дзікае паляванне караля Стаха“, дыплом лаўрэата фестывалю ”Славянскія тэатральныя сустрэчы“ за ”Лепшую мужчынскую ролю“, 2017 год).

Вызначаецца адметнай  характарнасцю, абаяльнасцю, пластыкай, густам, высокай культурай выканання.

Адзначаны медалём Францыска Скарыны (2012 г.).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі Паўла Сяргеевіча (”Аднакласнікі“ Ю.Куліка), Язэпа (”Дарога на Віфлеем“ С.Кавалёва), Яўменя  (”Беларускія вадэвілі“ братоў Далецкіх і Міхася Чарота), Бацькі Ціля (”Сіняя птушка“ М.Метэрлінка), Дубатоўка (”Дзікае паляванне караля Стаха“).

 

 

Спектаклi ў Тэатры юнага гледача

Сiняя Птушка (Карнавал, Здані, Птушкі Сноў, Душа Сіняй птушкі, Суседзі бабулі і дзядулі, Душы дрэваў, Шчасці, Радасці, Бацька Ціль)
Тарас на Парнасе (Базылька, Бахус)
Аднакласнікі (Павел Сяргеевіч)
Не па сваёй ахвоце лекар (Зганарэль, збіральнік смецця (смяцяр))
Доктар Айбаліт (Айбаліт, доктар)

Асобы тэатра