Да свята ТЮГ падрыхтаваў насычаную праграму:
У 16.00 у глядацкай зале распачнецца спектакль, святочная фантазія на дзве дзеі з антрактам “Сіняя птушка” (10+).
Самыя Каляды, а Цільціля й Міціль паклалі спаць. Ну хіба ж не крыўдна?! Брат з сястрой зайздросцяць дарослым і падглядаюць праз ваканіцы – а раптам пашанцуе ўбачыць цуд? Дзеці так спадзяюцца і чакаюць, што цуд на Каляды здзяйсняецца: да іх прыходзіць Фея. Яна шукае чароўную Сінюю Птушку шчасця, просіць дзяцей дапамагчы і выпраўляе ў казачнае падарожжа. Прыглядаць за дзецьмі бярэцца Душа Святла, спрыяючы ім пабыць і ў Мінулым, і ў Будучым, каб навучыцца адрозніваць зло ад дабра і бачыць свет не чорна-белым, а шматфарбным.
Аўтар п’есы “Сіняя птушка” Марыс Метэрлінк (1862 - 1949) – буйны драматург і тэарэтык сімвалізму, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1911) – названы сучаснікамі “бельгійскім Шэкспірам”.
Казка-феерыя “Сіняя птушка” (1908) распавядае пра адвагу “незаўважнай” чалавечай душы і каштоўнасці звыклага паўсядзённага жыцця: п’еса зрабілася вяршыняй творчасці драматурга, дзе ён кажа “няшчасным пра шчасце, каб яны навучыліся яго разумець”.
Кошт квіткоў ад 5.00 да 9.00 рублёў.
Звяртацца па тэлефонах:
8 (029) 118-52-74; 8 (017) 327-48-50 – галоўны адміністратар тэатра Наталля Залеская
8 (017) 242-77-49 - адміністратары
8 (017) 242 77 31 – каса
26.11.2019
16 лістапада ў ТЮГу адбыўся праект, прысвечаны Міжнароднаму дню навукі.
22.11.2019
Перад паказам юбілейнага 50-га спектакля «Сіняя птушка» ў ТЮГу адбыліся святочные мерапрыемствы.
19.11.2019
24 лістапада ў 11.00 спектакль «Сіняя птушка» будзе паказаны ў 50-ы раз!
24.10.2019
Звярніце ўвагу – змяніўся час пачатку некаторых спектакляў!
24.09.2019
19 верасня мы ўрачыста адкрылі 64-ы тэатральны сезон! Больш здымкаў глядзіце ў нашых сацыяльных сетках.
12.09.2019
Спектакль быў паказаны 15 жніўня на сцэне Разанскага драматычнага тэатра ў межах Другога міжнароднага форума старажытных гарадоў.
12.09.2019
2 кастрычніка Тэатр юнага гледача прадставіць спектакль “Я бачу сонца” на Тбіліскім міжнародным тэатральным фестывалі.