BY ENG Наш InstagramНаш YoutubeНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники


"Папялушка" - спектакль Тэатра дзяцей "Ронд"

12 сакавіка ў 19:00 на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача адбудзецца спектакль Тэатра дзяцей «Ронд» «Папялушка» (0+)

12 сакавіка ў 19:00 на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача адбудзецца спектакль Тэатра дзяцей «Ронд» «Папялушка»

«Папялушка»  - гэта спектакль для ўсёй сям'і, пастаўлены па матывах сцэнара Яўгена Шварца да легендарнага фільма-казцы «Папялушка» (1947 г.), на якім вырасла не адно пакаленне дзяцей і падлеткаў.

"Старадаўняя казка, якая нарадзілася шмат стагоддзяў таму, і з тых часоў жыве ды жыве, і кожны распавядае яе на свой лад ..." Я.Шварц

Камедыя для дзяцей і дарослых распавядае аб нялёгкам шляху Папялушкі да свайго шчасця. Апынуўшыся з бацькам-ляснічым у чужым доме, ёй даводзіцца жыць па чужых правілах і быць пакорлівай свайму незайздроснаму лёсу. Але хутка будзе баль, а, стала быць, абавязкова адбудзецца цуд!

Інтэрпрэтацыя казкі Шарля Перо, выдатна напісаная Яўгенам Шварцам і сыграная дзецьмі, абавязкова перанясе вас у краіну радасці, казачных прыгод і шчасця! І нікога не пакіне абыякавым!

Спектакль на рускай мове.

Працягласць: 60 мін.

Катэгорыя: 0+

 

 

 

IНШЫЯ НАВIНЫ:


30.06.2020

ТЮГ ВІНШУЕ З ДНЁМ РЭСПУБЛІКІ!

3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Падрабязней ...

30.06.2020

"ВАДЭВІЛІ" НА “ДУКОРСКАЙ БРАМЕ-2020”

4 ліпеня Тэатр юнага гледача пакажа спектакль “Беларускія вадэвілі” на свяце ў музейнаму комплексу "Дукорскі маёнтак".

Падрабязней ...

18.06.2020

#ДЗЯКУЙДАКТАРАМ АД ТЮГА

Тэатр юнага гледача далучаецца да сусветнага флешмобу #ДзякуйДактарам!

Падрабязней ...

14.06.2020

ЦЭНТР ТВОРЧЫХ ПРАЕКТАЎ У ТЮГУ

Што новага рыхтуе для сваіх гледачоў творчая майстэрня тэатра?Глядзіце ў прома-відэа!

Падрабязней ...

11.06.2020

ЛЕТНІЯ КАНІКУЛЫ РАЗАМ З ТЮГАМ!

Паглядзець спектаклі Тэатра юнага гледача можна на летніх канікулах.

Падрабязней ...

02.06.2020

ГЛЯДЗІМ РАЗАМ KIDS

Адмыслова да Міжнароднага дня абароны дзяцей ТЮГ распачынае тыдзень дзіцячых спектакляў з 1 па 7 чэрвеня.

Падрабязней ...

01.06.2020

НОВАЯ АНЛАЙН-РУБРЫКА “СВАЕ Ў СВЕЦЕ”

ТЮГ распачынае новую рубрыку ў межах анлайн-чытанняў – "Свае ў свеце"!

Падрабязней ...

12.05.2020

Правілы бяспекі пры выкарыстанні электрапрыбораў

Падрабязней ...