BY ENG Наш InstagramНаш InstagramНаш Вконтакте Наши Одноклассники

Паклонімся вялікім тым гадам

Тэматычная сустрэча пакаленняў

4 траўня ў Тэатры юнага гледача адбылася тэматычная сустрэча пакаленняў, прысвечаная Дню Перамогі. Мерапрыемства было праведзена пры падтрымцы Рэспубліканскага Дома ДТСААФ.

Гледачам выдалася ўнікальная магчымасць выказаць пачуцці падзякі і павагі тым, хто ўнёс бясцэнны ўклад у перамогу нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі Іосіф Уладзіміравіч Цагойка - ветэран Вялікай Айчыннай вайны, адзін з арганізатараў падполля і партызанскага руху ў Беларусі, палкоўнік у адстаўцы, а таксама - ветэран Вялікай Айчыннай вайны, удзельнік аперацыі «Баграціён», удзельнік вызвалення горада Мінска, саліст народнага ансамбля ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь «Памяць сэрца», маёр у адстаўцы Леў Сямёнавіч Шэйкман. Прымаючы віншаванні, ветэраны падзяліліся з моладдзю ўспамінамі пра вайну і пажаданнямі падрастаючаму пакаленню, а Леў Сямёнавіч прадэкламаваў вершаваныя радкі ўласнага сачынення.

На сустрэчы прагучалі таксама песні ваенных гадоў у сучаснай апрацоўцы - іх выканалі салісткі вакальнай студыі «Lemari».

IНШЫЯ НАВIНЫ:


13.12.2019

ПРЭМ’ЕРА: ВОСЕМ ЗАКАХАНЫХ ЖАНЧЫН

Танга ў Тэатры юнага гледача

Падрабязней ...

26.11.2019

Дзень навукі ў Тэатры юнага гледача

16 лістапада ў ТЮГу адбыўся праект, прысвечаны Міжнароднаму дню навукі.

Падрабязней ...

22.11.2019

Як прайшоў 50-ы паказ «Сіняй птушкі»

Перад паказам юбілейнага 50-га спектакля «Сіняя птушка» ў ТЮГу адбыліся святочные мерапрыемствы.

Падрабязней ...

19.11.2019

ЮБІЛЕЙНЫ ПАКАЗ «СІНЯЙ ПТУШКІ»

24 лістапада ў 11.00 спектакль «Сіняя птушка» будзе паказаны ў 50-ы раз!

Падрабязней ...

24.10.2019

ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ

Звярніце ўвагу – змяніўся час пачатку некаторых спектакляў!

Падрабязней ...

20.10.2019

Дзень маці ў ТЮГу

Тэатр далучыўся да святкавання Дня маці

Падрабязней ...

24.09.2019

Фотасправаздача з адкрыцця сезона

19 верасня мы ўрачыста адкрылі 64-ы тэатральны сезон! Больш здымкаў глядзіце ў нашых сацыяльных сетках.

Падрабязней ...

12.09.2019

“БЕЛАРУСКІЯ ВАДЭВІЛІ” Ў РАЗАНІ

Спектакль быў паказаны 15 жніўня на сцэне Разанскага драматычнага тэатра ў межах Другога міжнароднага форума старажытных гарадоў.

Падрабязней ...