Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:
- 017294-78-72
- 278-95-72
- 310-50-99
- 029335-39-59
А дзе набыць квіткі?
Рэпертуар / Мае першыя спектаклі
Дзюймовачка
-
Ханс Крысціян Андэрсен, п'еса Юр'я Шчуцкага паводле аднаіменнай казкі
Казка на дзве дзеі без антракту
Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 60 хвілін.
ад 5 гадоў- Рэжысёр-пастаноўшчык – Наталля-Разалія РОДЗІНА
- Мастак-пастаноўшчык – Вольга ГРЫЦАЕВА
- Пераклад Жаны ЛАШКЕВІЧ
- Вершы Янкі ЛАЙКОВА
- Кампазітар - Рыгор УЛАСЮК
- Харэограф – Яфім ФАДЗЕЕЎ
- Спектакль вядзе асістэнт рэжысёра Святлана ШАРАМЕТ
Вы ўжо ведаеце столькі казак і чароўных гісторый, што імі вас не здзівіш. Але ў тэатры іх не толькі расказваюць. Іх яшчэ і паказваюць. Так, што кожная знаёмая казка выглядае крыху незнаёмай. Усё залежыць ад Чараўніцы, якая ўзялася за справу. Наша тэатральная Чараўніца – добрая і спагадлівая, але патрабавальная і строгая. Зусім як настаўніца альбо выхавацелька ў дзіцячым садку. Вы гэта адразу заўважыце. Пра Дзюймовачку яна пачула ад сваёй бабулі, а тая ведала самога Ханса Крысціяна Андэрсена, казачніка, з якім размаўлялі расліны, жывёлы і птушкі. Аднойчы казачнік гасцяваў у доме, дзе пад страхой гнездзілася Ластаўка і ціліўкала птушанятам пра асабістае знаёмства з Дзюймовачкай. Казачнік распытаў птушку, пераказаў расповед знаёмым дзецям, а потым яшчэ і запісаў, каб такая файная гісторыя не згубілася і не забылася.
Прэм’ера - 19 снежня 2009 года
Ролі выконваюць:
- Чараўніца – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ларыса ГОРЦАВА, Жанета ЧАЦВЕРЫКОВА
- Жанчына – Таццяна ЖДАНАВА, Наталля ВАЎЧОК
- Дзюймовачка – Юлія СМІРНОВА, Таццяна ЧАРДЫНЦАВА
- Чарвячок Дроня – Андрэй КАРАЛЕВІЧ, Аляксандр ЗЕЛЯНКО
- Мадам Жабуар – Раіса АСТРАДЗІНАВА, Людзміла РАЗУМАВА
- Жабуар Брэкекекавіч – Васіль НІЦКО, Аляксей КІРМУЦЬ
- Жук – Васіль КАЗЛОЎ, Андрэй КАЛАМІЕЦ
- Страказа – Юлія ГРЫГАРЭНКА, Алеся ГЕРАСЬКА
- Мыш – Наталля ЯКАЎЛЕВА, Ала ВАЛЫНЕЦ
- Ластаўка – Ала ПАПЛАЎСКАЯ, Людзміла АСМАЛОЎСКАЯ
- Крот – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Барыс БАРЫСЁНАК, Аляксандр СТАНІЛЕВІЧ
Бліжэйшыя спектаклі:
25 лютага, 11:00 (на сцэне Дома літаратара)
25 лютага, 14:00 (на сцэне Дома літаратара)
Публікацыі ў прэсе:
- ««Дюймовочка» в постановке ТЮЗа: 5 отличительных особенностей»
- «Беседа о Дюймовочке»
- «Рэцэнзія на спектакль "Дзюймовачка"»
(люты)

, інтэрнэт прадстаўлены