Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:
- 017294-78-72
- 278-95-72
- 310-50-99
- 029335-39-59
А дзе набыць квіткі?
Рэпертуар / Мае першыя спектаклі
Прыгоды Бібігона
-
К.Чукоўскі
Спектакль-гульня на адну дзею
Спектакль на рускай мове.
Працягласць — 55 хвілін.
Спектакль для гледачоў ад 4 гадоў- Інсцэніроўка Таццяны Навумавай
- Рэжысёр-пастаноўшчык - Таццяна Навумава
- Мастак-пастаноўшчык - Алеся Сарокіна
- Кампазітар - Сяргей Калодкін
- Харэограф - Яўген Корняг
- Прэм'ера адбылася 9 чэрвеня 2007 года.
У імпрэзу ўключаны песні, харэаграфія, кантакт з гледачамі, рухомыя гульні.
Рэжысёр Таццяна Навумава (н. 1982, Віцебск) яшчэ ў школьным узросце ўдзельнічала ў фестывалі "Школьны тэатр", дзе была адзначана за "лепшую жаночую ролю" (за спектакль А. Дударава "Радавыя"). Захацела стаць акторкай, але з першага разу паступіць не атрымалася. Паступіла ў Віцебскую дзяржаўную вучэльню мастацтваў на тэатральны факультэт, і толькі пасля стала вучыцца ў Беларускай акадэміі мастацтваў на тэатральнага рэжысёра (у майстэрні Барыса Луцэнка), якую скончыла ў 2007 годзе.
На 4-ым курсе паставіла "П'янага анёла" паводле п'есы Ільв. Талстога "Жывы нябожчык", што ішоў на сцэне тэатра-студыі імя Я. Міровіча. З гэтым спектаклем тэатр ездзіў на фестываль "Крылы" ў Рокішкіс (Літва, красавік 2006 года), дзе заняў першае месца!
Удзельнік праекта "Жывая мяжа - Шрофенштайн" (Нямеччына), сябра нямецкай грамадскай арганізацыі "Epopee de l’Europe", якая ладзіць маштабныя міжнародныя творчыя праекты.
Ролі выконваюць:
- Бібігон - Іван Ушакевіч
- Брундуляк - Андрэй Каламіец, Дзяніс Ксяневіч
- Жабка - Таццяна Жданава, Алеся Гераська
- Мышаня - Ала Паплаўская
- Павучок - Васіль Ніцко, Аляксей Кірмуць
- Імпрэзай кіруе Любоў Арлова
Бліжэйшыя спектаклі:
11 сакавіка, 11:00 (на сцэне Дома літаратара)
28 сакавіка, 11:00 (на сцэне Дома літаратара)
28 сакавіка, 14:00 (на сцэне Дома літаратара)
(люты)

, інтэрнэт прадстаўлены