Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:
- 017294-78-72
- 278-95-72
- 310-50-99
- 029335-39-59
А дзе набыць квіткі?
Рэпертуар / Цудоўныя гісторыі і казкі
Дарога на Віфлеем
-
Сяргей Кавалёў
Калядная казка-прытча на дзве дзеі
Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 80 хвілін.
ад 7 гадоў- Рэжысёр-пастаноўшчык - Наталля Башава
- Мастак-пастаноўшчык - Ларыса Рулёва
- Музычная афарбоўка – Валеры Мазур, Мікіта Рулёў
- Пластыка і танцы – Святлана Навуменка
Нават самыя старажытня мастакі і пісьменнікі не сумняваліся ў тым, што Ісуса Хрыста шанавалі ўсе зямныя істоты. Таму героем нашай гісторыі зрабілася Асляня, - маленькае, галоднае, змучанае цяжкай працай і нядобрым гаспадаром. Асляня вартае спагады і дапамогі. І ёсць на свеце Бог, які любіць усіх вартых спагады і дапамогі, і Бог можа дапамагчы, але – неверагодна! - часам і Бог мае патрэбу ў дапамозе! І дапамагчы яму можа нават гэтае самае маленькае, галоднае, змучанае Асляня! Што б на ягоным месцы зрабіў ты, маленькі глядач? Наша Асляня мусіць тэрмінова выпраўляцца ў дарогу: мала таго, што яна самая доўгая і небяспечная ў ягоным жыцці, дык яе яшчэ трэба адшукаць! Праўда, Асляня не адно-адзінюткае, а з людзьмі, але людзі часам такія кволыя й бездапаможныя...
Прэм'ера адбылася 15 снежня 2000 года
Ролі выконваюць:
- Асёл – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера Кавалерава, Алена Шабад
- Гаспадар - Іван Шрубейка
- Зорка – Ганна Казлова, Ала Паплаўская
- Парсюк – Іван Ушакевіч, Аляксей Кірмуць
- Крот – Андрэй Каламіец, Мікалай Лявончык
- Леў – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Леанід Улашчанка
- Малпа – Таццяна Ражаўская
- Першы жаўнер - Васіль Ніцко
- Другі жаўнер – Аляксандр Гладкі
- Язэп – Аляксандр Палазкоў
- Марыя – Наталля Гарбаценка
- Анёлы –Маша Наліўка, Вікторыя і Паліна Іванік, Аня Сільчукова
Бліжэйшыя спектаклі:
11 лютага, 11:00 (на сцэне Дома літаратара)
(люты)

, інтэрнэт прадстаўлены