Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:
- 017294-78-72
- 278-95-72
- 310-50-99
- 029335-39-59
А дзе набыць квіткі?
Рэпертуар / Цудоўныя гісторыі і казкі
Тарас на Парнасе
-
Сяргей Кавалёў
Сцэнічны жарт на 2 дзеі паводле аднайменнай паэмы
Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 120 хвілін.
ад 14 гадоў- Рэжысёр-пастаноўшчык - Наталля Башава
- Мастак-пастаноўшчык - Ларыса Рулёва
- Балетмайстры – Віктар Бескаравайны, Алена Іванькова
- У спектаклі гучаць музычныя творы гурта старажытнай беларускай музыкі "Стары Ольса" і фольк-гурта "Ліцвіны".
- Прэм'ера - 18 сакавіка 2004 г.
Сяргей Кавалёў
Асновай п'есы Сяргея Кавалёва паслужыла сатырычна-гумарыстычная паэма ананімнага аўтара "Тарас на Парнасе" - адзін з вяршынных твораў беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя.
Гісторыкі літаратуры многія дзесяцігоддзі б'юцца над разгадкай таямніц "Тараса".
Доўгі час паэма распаўсюджвалася ў рукапісах і вуснай перадачы і апублікавана ўпершыню ў газеце "Минский листок" 16 мая 1889 года.
Каму толькі гэты шэдэўр не прыпісвалі! І Дуніну-Марцінкевічу, і Вярыгу-Дарэўскаму, і Тапчэўскаму, і Равінскаму, і нават бегламу дзекабрысту, які пад імем Яўхіма Крупенькі нібыта жыў у Клімавіцкім павеце. Найбольш важкім было меркаванне этнографа Е.Раманава, што аўтар паэмы - студэнт (ці студэнты) Горы - Горацкага земляробчага інстытута. Студэнцкае асяроддзе сапраўды вельмі спрыяльнае для з'яўлення такога па-маладому гарэзлівага і ў той жа час вельмі глыбокага твора, нюансы якога мог ацаніць толькі дастаткова падрыхтаваны чытач.
Пасля 1889 года "бяспашпартная" паэма вытрымала мноства выданняў, адыграўшы вялікую ролю ў нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў, у станаўленні літаратурнай мовы, у развіцці ўсёй беларускай літаратуры. Цудоўны твор дагэтуль мае нязменны поспех, служыць як бы своеасаблівай візітнай карткай Беларусі. Гэта адзін з першых твораў новай беларускай літаратуры, які перайшоў межы Беларусі, атрымаў вядомасць у суседзяў.
Генадзь Кісялёў
Ролі выконваюць:
- Тарас - Андрэй Кізіно
- Параска, Гера - Наталля Гарбаценка
- Зоська, Геба - Ганна Казлова, Людзміла Асмалоўская
- Севярын, Зеўс - Юры Жыгамонт
- Вераніка, Венера - Вольга Сініца, Юлія Грыгарэнка
- Грышка, Геркулес - Ігар Сізоў
- Віктор, Марс - Аляксандр Гладкі
- Ахрэм, Вулкан - Аляксандр Зелянко, Аляксей Кірмуць
- Сымон, Апалон - Андрэй Каламіец
- Базылька, Бахус - Васіль Ніцко
- Амур - Павел Наўроцкі
- Німфы, Механічныя дзяўчаты - Юлія Смірнова, Ала Валынец, Таццяна Чардынцава
- Паэты, Сатыры - Васіль Казлоў, Аляксандр Зелянко, Іван Ушакевіч
Бліжэйшыя спектаклі:
15 лютага, 19:00 (на сцэне Дома літаратара)
2 сакавіка, 19:00 (на сцэне Дома літаратара)
(люты)

, інтэрнэт прадстаўлены