На сцэне (люты)
ПнАтСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29

» Спектаклі ў сакавіку

Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:

  • 017294-78-72
  • 278-95-72
  • 310-50-99
  • 029335-39-59
Дзе мы знаходзімся, ведаеце?

А дзе набыць квіткі?
Пошта ТЮГа

Ваш e-mail: *
Ваша імя: *

Рэпертуар / Цудоўныя гісторыі і казкі

Маленькі лорд Фаўнтлярой

  • Маленькі лорд Фаўнтлярой

    Фрэнсіс Бернет, п'еса Мікіты Воранава паводле аднаіменнай аповесці

    Сумная камедыя з аптымістычным фіналам на 3 дзеі

    Спектакль на беларускай мове.
    Працягласць — 180 хлінін.
    ад 9 гадоў
    Пераклад - Артур Вольскі
    Рэжысёр-пастаноўшчык – Андрэй Андросік
    Мастак-пастаноўшчык – Зміцер Мохаў
    Кампазітар – Уладзімір Кандрусевіч
    Балетмайстар – Марына Дударава
    Рэжысёр пластыкі – Вячаслаў Іназемцаў
    Мастак па асвятленні – Даніла Цыпкін
    Рэжысёр – Мікалай Хадзько
    Прэм’ера адбылася 8 лістапада 1998 года
Брытанскі джэнтльмен граф Дарынкур не любіць паказваць слёзы і эмоцыі людзям. Аднак перад кожным чалавекам рана ці позна паўстае старасць. Быць гэтай старасці адзінокай, самотнай, альбо захаваць сваю сям’ю, бачыць працяг свайго роду? Асабліва калі захаванне роду – пытанне гонару.
Пасля таго, як сын графа Дарынкура насуперак волі бацькі з’ехаў у Амерыку, у высакароднай сям’і надарыўся разлад. А праз колькі часу сын загінуў… Разам з паведамленнем пра гібель сына граф Дарынкур даведаўся пра тое, што ў яго ёсць унук. Але які ён, гэты маленькі амерыканскі хлопчык?

…А хіба мог даць веры стары граф, што менавіта гэты хлопчык назаўсёды зменіць ягоныя ўяўленні пра людзей? Што прымусіць пільна ўгледзецца ва ўласнае жыццё? А яно не такое ўжо ўзорнае, беспамылковае…

Аповесць, паводле якой створаны наш спектакль, англа-амерыканская пісьменніца Фрэнсіс Бернет напісала ў 1896 годзе і яе герой маленькі лорд Фаўнтлярой адразу ж зрабіўся сусветнай славутасцю. Англія, дзе Фрэнсіс нарадзілася, і Злучаныя Штаты, дзе яна пазней жыла, сёння нароўні ганарацца пісьменніцай і яе творчай спадчынай.

Толькі ў Тэатры юнага гледача ёсць практыка прыцягнення да ўдзелу ў спектаклі маленькіх актораў з ліку дзіцячай аўдыторыі. У гэтай імпрэзе, якая доўгія гады карыстаецца вялікай папулярнасцю ў гледача, у ролі маленькага лорда Фаўнтляроя змянілася ўжо больш за шэсць актораў... Калі-небудзь, трэба спадзявацца, надыдзе час дзясятага. Бо разам з выканаўцамі галоўных роляў, вырастаюць і пакаленні юных гледачоў, становячыся бацькамі, наведваюць імпрэзу ўжо са сваімі дзецьмі...

Ролі выконваюць:

Седрык Эрал – Ян Паплаўскі
Місіс Эрал – Таццяна Жданава
Граф Дарынкур – Ігар Сідорчык
Хэвішам – Аляксандр Палазкоў
Хобс – Аляксандр Станілевіч
Мортаўн – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Барыс Барысёнак, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Леанід Улашчанка
Дзік – Іван Ушакевіч
Бэн – Валеры Новік
Мінна – Наталля Ваўчок
Даўсан – Таццяна Якаўлева
Ньюік – Юры Жыгамонт
Канстанс – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ларыса Горцава, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера Кавалерава
Блюм – Васіль Ніцко
Томас – Мікалай Лявончык
Імпрэзай кіруе асістэнт рэжысёра Наталля Грышановіч

Бліжэйшыя спектаклі:

9 лютага, 18:00 (на сцэне Дома літаратара)
21 сакавіка, 18:00 (на сцэне Дома літаратара)

Публікацыі ў прэсе:

Фотагалерэя:

Водгукі аб спектаклі (4)