На сцэне (люты)
ПнАтСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29

» Спектаклі ў сакавіку

Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:

  • 017294-78-72
  • 278-95-72
  • 310-50-99
  • 029335-39-59
Дзе мы знаходзімся, ведаеце?

А дзе набыць квіткі?
Пошта ТЮГа

Ваш e-mail: *
Ваша імя: *

Рэпертуар / Мастацтва быць дарослым

Ліса і вінаград

  • Ліса і вінаград

    Гільерме Фігейрэду

    Старажытная байка на 2 дзеі

    Спектакль на беларускай мове.
    Працягласць — 110 хвілін.
    ад 14 гадоў
    Пераклад – Юрка Гаўрук
    Сучасная адаптацыя – Алесь Сухадолаў і Жана Лашкевіч
    Рэжысёр-пастаноўшчык – Генадзь Мушперт
    Мастак-пастаноўшчык – Алена Ігруша
    Кампазітар – Анатоль Кандыба
П’еса Гільерме Фігейрэду “Ліса і вінаград” пра раба-філосафа Эзопа, яго глупага, фанабэрыстага гаспадара Ксанфа і прыгожую жонку Ксанфа Клею, употайкі закаханую ў Эзопа, была надзвычай папулярная ў 50-60’я гады мінулага стагоддзя. Падчас хрушчоўскай “адлігі” “эзопавай мовай” са сцэнаў вядучых тэатраў акторы распавядалі людзям пра свабоду і несвабоду. Вылучыўся тады і Купалаўскі тэатр – бадай, калі не лепшай у Савецкім саюзе пастаноўкай “Лісы і вінаграда” з Б. Платонавым у ролі Эзопа.

Слынны байкапісец Эзоп – асоба напалову міфічная, ахінутая шматлікімі чуткамі і паданнямі. Хто толькі не імкнуўся разгадаць яго таямніцу – ад “бацькі гісторыі” Герадота да пратэстанта Марціна Лютэра. Бразільскі драматург Г. Фігейреду, паяднаўшы звесткі з усемагчымых крыніц, стварыў запамінальны мастацкі вобраз Эзопа – здольнага сачыняльніка і глыбокага мысляра, якому наканавана было нарадзіцца ў целе “самага брыдкага нявольніка ў Грэцыі”.

Створаны драматургам цэласны вобраз Эзопа не пакідае сумненняў у існаванні яго рэальнага прататыпа, але найперш важна тое, што вуснамі свайго героя аўтар сцвердзіў права кожнага чалавека на асабістую свабоду, якое даецца ад нараджэння.

Сёння рэжысёр Генадзь Мушперт з падмосткаў ТЮГа бярэцца даказаць, што “эзопава мова” праз тысячагоддзі не губляе сваёй актуальнасці, а пытанне асабістай свабоды гучыць не менш востра і ў наш час здаволенай сытасці, калі вакол пануюць ідэалы “грамадства спажывання”.

Г. Мушперт атрымаў у Ленінградзе акторскую падрыхтоўку, а рэжысуру штудыяваў у Мінску, працаваў у тэатрах Чэлябінска, Рыгі, Гародні, Віцебска. Спектаклі ў яго пастаноўцы адзначаны прэстыжнымі ўзнагародамі на міжнародных фестывалях у Санкт-Пецярбургу (2003, 2004) і Керчы (2006).

Ролі выконваюць:

Эзоп – Леанід Улашчанка, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Ксанф – Аляксандр Палазкоў
Клея – Наталля Гарбаценка
Нявольніца – Ганна Казлова, Таццяна Ражаўская
Капітан – Валерый Новік
Эфіёп – Аляксей Кірмуць
Імпрэзай кіруе Аксана Ціхановіч

Бліжэйшыя спектаклі:

16 лютага, 19:00 (на сцэне Дома літаратара)
20 сакавіка, 19:00 (на сцэне Дома літаратара)

Публікацыі ў прэсе:

Фотагалерэя:

Водгукі аб спектаклі (5)