На сцэне (люты)
ПнАтСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29

» Спектаклі ў сакавіку

Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:

  • 017294-78-72
  • 278-95-72
  • 310-50-99
  • 029335-39-59
Дзе мы знаходзімся, ведаеце?

А дзе набыць квіткі?
Пошта ТЮГа

Ваш e-mail: *
Ваша імя: *

Прэса / 31.01.2004

Падарожнік у паліто

газета "Культура"
Да імпазантнага падарожніка ў старамодных чорных паліто і капелюшы, у акулярах і з сакваяжам, які з'яўляецца ўжо цягам паўтара года па нядзелях на экранах тэлевізараў у перадачы «Падарожжа дылетанта» і з захапленнем, цудоўнаю роднаю моваю вядзе расповед пра гісторыю розных мясцін Беларусі, гледачы даўно прызвычаіліся і з нецярпеннем чакаюць кожны раз новай сустрэчы. Галоўны герой папулярнай тэлепраграмы Юрий Жигамонт , акцёр Тэатра юнага гледача - сёння наш госць.

Юрый Жыгамонт нарадзіўся на Ўсходнім Палессі, у вёсцы Дзямідаў. Прызнаецца, што вельмі любіць родныя мясціны. Веска Дзямідаў, якая да рэвалюцыі называлася Дзямідавічы, расказвае ён,- месціцца каля рэчкі Славечна, вакол - азёры, балоты, лес, сенажаці. Славечна - памежная рэчка. Тут праходзіць мяжа з Украінай. Калісьці Славечна стаяла на мяжы Вялікага княства Літоўскага з Польшчай.

Палеская глыбінка і носьбіт гучнага, высакароднага прозвішча... Напэўна, вас не абмінула захапленне апошняга часу - даведацца, адкуль вашы карані?

Mae продкі па бацьку і па маці ў вёсцы Дзямідаў жывуць болей за дзвесце гадоў. Раней яны пісаліся: Жыгімонты. Яшчэ мой прадзед, сельскі стараста, подпіс якога я знайшоў у архіве, гэтак пісаў сваё прозвішча - Жыгімонт. Не ведаю, як наконт княжацкіх каранёў вядома толькі, што прозвішча Жыгімонт з'явілася на Палессі пасля паўстання Касцюшкі. На Палессі хавалася шмат паўстанцаў. У гэтых мясцінах прайшло нямала казацкіх паўстанняў. У нас можна сустрэць шмат украінскіх прозвішчаў, казацкіх. А вось у вёсках Нараўляншчыны трапляюцца шляхетныя прозвішчы - Жыгамонт, Радзівіл, іншыя. Я шкадую, што распавесці мне пра далёкіх продкаў не было каму. Дзеда майго рэпрэсавалі і расстралялі ў 37-ым годзе, астатнія Жыгамонты, якія змагаліся на фронце, загінулі.

А ў архівах не захавалася згадак пра Жыгамонтаў з Палесся?

Усе мае родныя былі запісаны, як сяляне. Пасля паўстання 1831 года тыя, хто хаваўся на Палессі, называлі сябе сялянамі, бо казаць пра сапраўднае паходжанне тады было небяспечна.

Як вы сталі акцёрам?

У дзяцінстве любіў хадзіць на рэчку, пасядзець на беразе Славечны, узяць човен і паплыць далёка па рацэ. Мой бацька, як і многія на Палессі, рабіў чаўны. Даўбаў іх з асіны, з дуба. Якое гэта было задавальненне - паплысці на чоўне па азёрах, паслухаць спевы птушак. У школьныя гады ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці. Мне гэта вельмі падабалася. Ролі каго толькі я з імпэтам не выконваў! Я вылучаўся высокім ростам, і калі вучыўся ў малодшых класах, дык нават быў Дзедам Марозам у васьмікласнікаў. Але ж мара стаць акцёрам мне здавалася недасягальнай. Гэта для мяне тады было нейкай фантастыкай.

Але ж...

Прыехаў у Мінск пасля службы ў войску. Мне ішоў 21-шы год. Паступіў у ПТВ з намерам навучыцца кіраваць вежавымі кранамі. Пасля заканчэння вучэльні працаваў на будоўлі. А ў тэатральны трапіў дзякуючы знаёмству з Яўгенам Атарыкам, які вучыўся тады ў тэатральна-мастацкім інстытуце і захапіў мяне сваёй апантанасцю. Жэня зараз працуе ў тэатры Вікцюка ў Маскве. Мы дагэтуль сябруем. Пасля, так бы мовіць, лёсавызначальнай сустрэчы я патрапіў у тэатральна-мастацкі інстытут. Маё жыццё, можна сказаць, павярнулася на 180 градусаў. У той час Валерый Мазынскі правёў набор на першы беларускамоўны акцёрскі курс. Мазынскі стварыў тэатр «Вольная сцэна» ў 1991 годзе. Пасля заканчэння інстытута мы ўсім курсам пайшлі працаваць туды. Паўтара года таму лёс мяне прывёў у Тэатр юнага гледача. Скажу шчыра, цікава працаваць з дзіцячай аўдыторыяй. Яны вераць ва ўсё, што адбываецца на сцэне. Яны могуць з залы крычаць: злы, паганы, не чапай добрага героя! Сваіх эмоцый дзеці не стрымліваюць.

Якія вашы любімыя ролі?

Усе мае ролі - любімыя. Калі табе роля не падабаецца, дык лепей не выходзь на сцэну. Лепей адмовіцца, чым ісці працаваць з нестаноўчай энергетыкай, якая будзе выплёсквацца ў залу. Гэта схаваць немагчыма, пачынаецца нейкі фальш. Самая мая любімая роля - Мікалая Радзівіла Чорнага, якога я іграў на тагачаснай «Вольнай сцэне». Калі рыхтаваўся да спектакля, шмат перачытаў кніг. У п'есе «Паваліўся нехта» Галубка Родзевіча сыграў і ролю Дзяка, якая таксама - любімая. Падабаецца іграць Дармідонта ў спектаклі Наталья Башева «Рыцарь Ордена Солнца».

А як ствараўся вобраз дылетанта для тэлевізійнай праграмы?

Вобраз стварыўся неяк выпадкова. Калі я прыйшоў на здымкі на студыю «Карамболь» у чорным доўгім паліто, у якім хадзіў па горадзе, з чорным капелюшом на галаве (мне падабаецца стыль рэтра), дык усе разам прамовілі: гэта тое, што трэба! Толькі мне яшчэ далі ў дадатак акуляры і сакваяжык. Такім я і ўвайшоў, як кажуць, у кадр.

У кожнай чарговай праграме вы адкрываеце гледачам нешта новае, адметнае.

Раней у нас не было сцэнарыста. Я наведваў Нацыянальную бібліятэку, шукаў звесткі пра тыя мясціны, якія мы павінны былі здымаць. Зараз у нас з'явілася сцэнарыстка Таццяна Сухоцкая, якая робіць цудоўна сваю справу. I тым не менш, я працягваю збіраць неабходную інфармацыю ў бібліятэках, архівах, інтэрнэце, кніжках па гісторыі. I прыязджаю на здымкі са здабытай самім гісторыяй, легендай ці нейкім цікавым фактам.

Вас запрашаюць удзельнічаць у іншых цікавых праектах?

Мне падабаецца працаваць у тэатры, бо адразу ідзе аддача, я люблю сцэну. Зараз рэпецірую дзве ролі ў спектаклі «Тарас на Парнасе» - Зеўса і пана Севярына. Пакуль удзельнічаю ў праектах тэатральных. Што да «Падарожжа дылетанта», дык, лічу, мне пашанцавала, бо надта люблю падарожнічаць. Раней сам ездзіў па розных мясцінах. Прыязджаў у гарадок, здымаў нумар у гатэлі, жыў там суткі-другія, хадзіў па старых вуліцах, потым ехаў у другі гарадок. Напэўна, Бог мае малітвы пачуў: працуеш як удзельнік тэлепраекта і пры гэтым ад усяго атрымліваеш вялікае задавальненне.