(травень)
| Пн | Ат | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 | 31 |
Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:
- 017294-78-72
- 278-95-72
- 310-50-99
- 029---
А дзе набыць квіткі?
Персаналіі / Зала славы ТЮГа
Андрэй Андросік мастацкі кіраўнік, галоўны рэжысёр (1995-2003)
Біяграфія:
Андрэй Андросік нарадзіўся 13 ліпеня 1941 года ў Самары (Расія). У 1971 годзе скончыў Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі. У 1972-1994 гадах працаваў рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У 1995 годзе Андрэй Андросік перайшоў на працу ў Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача ў якасці мастацкага кіраўніка, аднак пазней гэтая пасада была ліквідавана, і ён стаў галоўным рэжысёрам тэатра.
Рэжысура Андрэя Андросіка вызначалася яркай тэатральнай відовішчнасцю, тонкім раскрыццём сцэнічных характараў, здольнасцю ствараць адметную атмасферу дзеяння. Лепшыя пастаноўкі Андрэя Андросіка, ажыццёўленыя разам з В. Раеўскім, займалі трывалае месца ў рэпертуары тэатра імя Я. Купалы: "Характары" паводле В. Шукшына, "Эшалон" М. Рошчына, "Апошні журавель" А. Дударава і А. Жука, за апошнюю А. Андросік быў адзначаны I-й прэміяй на першым Беларускім тэатральным фестывалі ў Віцебску ў 1986 годзе.
3 1972 года Андрэй Андросік выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, а ў 1987—1999 гадах быў мастацкім кіраўніком курса. Пастаўленая ім са студэнтамі легендарная "Камедыя" У. Рудава і Ф. Аляхновіча зрабіла вядомым Альтэрнатыўны тэатр, а пасля набыла прызнанне і ў Малым тэатры.
Рэжысёр супрацоўнічаў з прадусарскім цэнтрам "Клас-Клуб ДК", рэжысіраваў імпрэзы ў межах "Абанемента "Клас-Клуба".
Нязменным поспехам у Тэатры юнага гледача карыстаюцца пастаноўкі А. Андросіка. Яго глыбокі і кранальны "Маленькі лорд Фаўнтлярой" паводле Ф. Бернет адзначаны 3-й прэміяй конкурсу на лепшы спектакль для дзяцей у драматычных тэатрах Бепарусі (1998), а А. Андросік стаў лаўрэатам прэміі імя Л. Мазалеўскай. За пастаноўку трагічнай легенды "Палачанка" А. Дударава ў 2001 годзе А. Андросік быў ганараваны прэміяй імя Е. Міровіча.
Раптоўна памёр у шпіталі 3 лютага 2003 года ад інсульту на 62 годзе жыцця.
Яго мараю было стварэнне Нацыянальнага дзіцячага тэатра.
1996 - "Кошчын дом" С. Маршака (мастацкі кіраўнік пастаноўкі)
1998 - "Маленькі лорд Фаўнтлярой" паводле Ф. Бернет
2000 - "Палачанка" А. Дударава
2003 - "Паліяна" паводле Э. Портар (з І. Сідорчыкам)
* * *
Я хочу, чтобы в театр юного зрителя ходили и дети, и подростки, и юноши... с родителями. Родители непременно должны ходить в театр с детьми. Я хочу избавить свой детский театр от комплекса неполноценности, приобретённого ещё в советское время. Деньги, средства, вливания в труппу должны соответствовать художественной цели – созданию Национального детского театра.
* * *
ТЮГ ужо “перерос” сваю сённяшнюю назву. Час вывешваць новую шыльду. Напрыклад, “Нацыянальны тэатр для дзяцей і юнацтва”.
* * *
Увогуле, адна з галоўных маіх мар – стварэнне сямейнага тэатра. Прысутнасць бацькоў побач з дзецьмі – найбольш дзейсны спосаб уплыву на юную псіхіку. У такім сямейным адзінстве больш даверу, магчымасці для шчырай размовы на любыя, у тым ліку, маральна-этычныя тэмы. Таму сям'я (так было заўсёды і так павінна быць) — малекула сусвету, ячэйка грамадства, якая стабілізуе, якая, магчыма, толькі і здольна ўсіх нас захаваць ад распаду і катастрофы.
* * *
Лучшие минуты моей жизни были связаны с тем, что я со своей дочкой, а потом с внуком читал книжку, смотрел фильм и мы оба... плакали. Пускай в этот момент мы не говорили друг другу ни слова, — такое не забывается.
* * *
Современный театр должен уметь противопоставить зачастую ужасному миру теле- и видеоэкранов мир другой – добрый, без насилия, мир с верой в силу человеческого духа. И этот разговор должен быть взаимным. Когда мы ежедневно видим по телевидению рекламу о вреде сигарет, спиртных напитках и т. д., то, пожалуй, она не дает нужного эффекта. Это – стрельба по площадям, а не по целям. Искусство, в особенности театр – не стрельба по площадям. Мы стремимся "зацепить" за душу каждого пришедшего к нам маленького человека, научить его доброте, любви, чуткости, справедливости или хотя бы приблизить к пониманию этого.
* * *
И мы свой репертуар будем строить на спектаклях, главными темами которых всегда будут любовь, добро, честь.
* * *
Ці складана працаваць у тэатры для дзяцей? Так, складана! Ды гэта - нармалёва.
Дзеці не ўмеюць дараваць абыякавасці, халоднага рамяства, адбывання нумара. Яны шчырыя ў сваіх эмоцыях і, уcвядомлена ці не, патрабуюць таго ж ад тых, хто з імі "гуляе". Дзеці, а зрэшты і ўсе лепшыя гледачы, пакутліва перажываюць, калі ў тэатры трэба ветліва рабіць выгляд, нібыта ім цікава.
Я працую ў гэтым Доме найперш дзеля таго, каб вакол яго склалася ўласная, жаданая і дабратворная аўдыторыя. Каб сюды прыходзілі бацькі з дзецьмі, дзеці са сваімі настаўнікамі, проста дзеці і дарослыя, прыручаныя менавіта гэтым тэатрам.
* * *
Я работаю в театре для детей, потому что сознательно или подсознательно стремился душою к месту, где можно острее всего ощутить вопрос «Что мы наделали? Что мы делаем? Почему? Или благодаря чему они такие?»
* * *
Есть такой парадоксальный аргумент, который я люблю повторять: «Мы так мало получаем за свою работу, что плохо её делать – просто тупо».
Толькі Памяць i Слова...
Толькі Дух, што ў душах жывых,
Загучаў ціхай зорнаю мовай,
Ажыўляючы Зрок наш і Слых.
Toлькі Сонца без плямін i ценю,
Веры,
Годнасці,
Існасці Храм.
Стаць бы нам перад ім на каленi,
Як прад бацькам
аблудным сынам.
За ўсе заўтра,
што промнем надзеі
Асвятліў нам той час ад задухі.
Вось i ўсё!
А яшчэ "дабрадзеі",
Што так страсна жадалі макрухі.
Што ж, i тут, пэўна,
Боская воля.
Шлях Гасподні —
высокі, астральны.
Ды адно не развеецца ў полі
Нашай Памяці Крыж Памінальны.

Пастаноўкі ў Тэатры юнага гледача:
1996 - "Кошчын дом" С. Маршака (мастацкі кіраўнік пастаноўкі)
1998 - "Маленькі лорд Фаўнтлярой" паводле Ф. Бернет
2000 - "Палачанка" А. Дударава
2003 - "Паліяна" паводле Э. Портар (з І. Сідорчыкам)
Цытаты:

Прысвячэнні:
Памяці Андрэя Андросіка
Вось i ўсё!Толькі Памяць i Слова...
Толькі Дух, што ў душах жывых,
Загучаў ціхай зорнаю мовай,
Ажыўляючы Зрок наш і Слых.
Toлькі Сонца без плямін i ценю,
Веры,
Годнасці,
Існасці Храм.
Стаць бы нам перад ім на каленi,
Як прад бацькам
аблудным сынам.
За ўсе заўтра,
што промнем надзеі
Асвятліў нам той час ад задухі.
Вось i ўсё!
А яшчэ "дабрадзеі",
Што так страсна жадалі макрухі.
Што ж, i тут, пэўна,
Боская воля.
Шлях Гасподні —
высокі, астральны.
Ды адно не развеецца ў полі
Нашай Памяці Крыж Памінальны.

, інтэрнэт прадстаўлены