На сцэне (травень)
ПнАтСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

» Спектаклі ў чэрвені

Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:

  • 017294-78-72
  • 278-95-72
  • 310-50-99
  • 029---
Дзе мы знаходзімся, ведаеце?

А дзе набыць квіткі?
Персаналіі / Творчае кіраўніцтва

Уладзімір Савіцкі мастацкі кіраўнік

  • Уладзімір Савіцкі

Біяграфія:

Уладзімір Канстанцінавіч Савіцкі нарадзіўся ў 1960 г. у г. Баранавічы Брэсцкай вобл.

У 1991 г. скончыў рэжысёрскае аддзяленне Беларускай акадэміі мастацтваў.

У 1993-2010 гг. працаваў рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы.

Меў пэўную педагагічную практыку па дысцыпліне “Рэжысура і майстэрства актора”.

У розных тэатрах паставіў больш за 30 спектакляў паводле класічнай і сучаснай драматургіі, сярод якіх адзначаныя “Смерць Талеркіна” А. Сухава-Кабыліна, “Вечны Фама” Ф.Дастаеўскага, “Свае людзі – паладзім” А. Астроўскага, “Пігмаліён” Б.Шоў, “Крэслы” Э.Іянескі, “Восеньская саната” І.Бергмана.
У 1999 г. стажыраваўся ў Тэатры драмы і камедыі на Таганцы пад кіраўніцтвам Ю. Любімава. У 2008 г. стажыраваўся ўва МХАТ'е імя А.П.Чэхава пад кіраўніцтвам А. Табакова.

У. Савіцкі – аўтар дзевяці інсцэніровак па матывах нацыянальнай і сусветнай літаратуры, адзначаных прызамі і ўзнагародамі на драматургічных конкурсах, абвешчаных Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь .

Значны перыяд творчасці звязаны з пастаноўкамі нацыянальнай літаратуры – сучаснай і класічнай: “Беларусь у фантастычных апавяданнях” паводле Я. Баршчэўскага, “Балада пра каханне” паводле “Альпійскай балады” В. Быкава, “Дзікае паляванне караля Стаха” і “Сны аб Беларусі” паводле У. Караткевіча (усе спектаклі з рэпертуару Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы; інсцэніроўкі літаратурных твораў належаць У.Савіцкаму).

На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску паставіў «Ветрагоны» У. Галубка і "Апошнія сведкі" С. Алексіевіч.

Удзельнічае ў спектаклях: