На сцэне (люты)
ПнАтСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29

» Спектаклі ў сакавіку

Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:

  • 017294-78-72
  • 278-95-72
  • 310-50-99
  • 029335-39-59
Дзе мы знаходзімся, ведаеце?

А дзе набыць квіткі?
Пошта ТЮГа

Ваш e-mail: *
Ваша імя: *

Персаналіі / Персаналіі

Андрэй Каламіец актор

  • Андрэй Каламіец

Біяграфія:

Нарадзіўся 26 жніўня 1977 года на поўдні былога СССР у горадзе Душанбэ. З трохгадовага ўзросту жыве ў Беларусі.

Акрамя агульнаадукацыйнай школы скончыў поўны курс семігадовай музычнай школы па класе фартэпіяна.

Скончыў Беларускую Дзяржаўную Акадэмію Мастацтваў (1994-1998). Майстэрня нар. арт. РБ В. М. Раеўскага. Актор тэатра і кіно.

Таксама скончыў падрыхтоўчае аддзяленне Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Музыкі (1999-2001), кафедра сольных спеваў. Клас нар. арт. БССР, прафесара А. М. Генералава. Драматычны тэнар.

Андрэй Каламіец прыйшоў на службу ў Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача ў 1998 годзе. За гады напружанай творчай працы ён здолеў выканаць безліч роляў, якія вывелі яго ў разрад вядучых артыстаў рэпертуару. Сярод іх Франкатрыпа (“Шчаслівыя жабракі” К. Гоцы), Васіль (“Ноч на Івана Купалу”), Заяц (“Самы, самы, самы”), Крот (“Братка Асёл”), Казёл (“Кошчын дом”), Кот Леапольд (“Дзень нараджэння Ката Леапольда”), Салавей (“Гісторыя кахання Паласатага Ката і сеньярыты Ластаўкі” Ж. Амаду), Тарантул (“Рыцар Ордэна Сонца”), Шаір, Джын (“Каліф-Башмачнік”), Сымон, Апалон (“Тарас на Парнасе”), Бойэ (“Марныя намаганні кахання” У. Шэкспір), Чарадзей (“Таямніцы блакітных азёр”) і інш.
Асобна варта адзначыць ролю Настаўніка ў спектаклі “Дурнічка” Лопэ дэ Вэга, заўсёды падцягнутага чалавека справы, цвёрдага, калі не сказаць – цвёрдага аж занадта і ваяўнічага ў сваіх настаўніцкіх і выхаваўчых метадах, але шчыра заклапочанага справамі сямейства, якому служыць.
У спектаклі “Прыгоды Бібігона” для самых маленькіх гледачоў А. Каламіец выканаў самую адмоўную ролю – індыка Брундуляка, бессаромнага манюкі, зайдзросніка ды звадніка. З якой асалодай маленькія гледачы караюць Брундуляка, кідаючы ў яго мячыкамі! Але актор паступова падводзіць дзяцей да думкі пра тое, што Брундуляк – вельмі адзінокі персанаж, яму бракуе сяброўства ды паразумення, ён варты шкадавання і спачування, – так, што ў фінале дзіцячая аўдыторыя шчыра даруе індыку ягоныя ўчынкі і дазваляе скакаць і таньчыць у сяброўскім коле.
Да шэрагу гэтых яркіх, запамінальных вобразаў далучылася роля падлетка Фрыца (“Шчаўкунчык” Э.Т.А.Гофмана), захопленага ваярскімі гульнямі, салдацікамі, марамі пра перамогі, вялікага аматара слодычаў ды дзівосаў хроснага Дросельмаера, – хлопчыка, які шчыра і адважна жадае перажыць усе выпрабаванні пад час ночы Нараджэння Хрыстова (іншая рэч, што выпрабаванні прызначаны для ягонай сястры Мары).
Варта адзначыць і характарныя, гратэскавыя вобразы Настаўніка фехтавання (агрэсіўнага салдафона і грубіяна) ды Спевака-завадатара (пестуна-капрызніка) ў спектаклі “Мешчанін у шляхецтве” Ж.Б.Мальера (сцэнічная версія ТЮГа).
Актору ўласцівыя трапнасць сцэнічных характарыстык персанажа, дакладнасць матывовак любога ўчынку або намагання, заглыбленне ў вобраз, здольнасць увасобіць і выканаць ролі рознай жанравай накіраванасці. 

Талент А. Каламіеца быў адзначаны на Маскоўскім тэатральна-тэлевізійным фестывалі “Маладосць стагоддзя” (2002г.) дзе Андрэй за ролю Салаўя (“Гісторыя каханьня...”) атрымаў узнагароду “за таленавітае выкананне мужчынскай ролі”.

З 2009 года Андрэй з’яўляецца членам Саюза Тэатральных Дзеячаў РБ.

Мае падзякі:
Міністра культуры РБ (2006г.)
Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2008г.)

Удзельнічае ў спектаклях:

Фотагалерэя:

Публікацыі ў прэсе: