15 ліпеня а 15-й гадзіне ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі (Музычны зав., 5) адбудзецца сустрэча-ўспамін, прысвечаная тэатральнаму дзеячу, заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі
Уладзіміру Стэльмаху. Сёлета яму споўнілася б 100 гадоў. Вядучы сустрэчы — доктар мастацтвазнаўства Анатоль Сабалеўскі.