Тэатр распачаў працу над імпрэзай "Тры парсючкі" паводле п'есы Юр'я Шчуцкага - аўтара, добра знаёмага нашаму гледачу па спектакле "Дзюймовачка".
Над пастаноўкай "Трох парсючкоў" працуе запрошаны рэжысёр Ягор Лёгкін, які ставіў у нас імпрэзу Н. Марчук "Цётухна Прастуда".
Пра беларускі пераклад рупіцца Жана Лашкевіч.
Музыку піша "загмуз" тэатра Рыгор Уласюк, а вершы да песень - паэт Янка Лайкоў.
Пластыку і танцы ладзіць харэограф Яфім Фадзееў.
Авохці!.. Ледзь не забыўся: прапануем вашай увазе макет дэкарацый і эскізы касцюмаў, выкананыя нашым галоўным мастаком Ларысай Рулёвай.


Парсючок, якога клічуць Джон

Гэта, як вы самі здагадаліся, Воўк

А гэта Мятлік
Чакайце хуткай прэм'еры!