У чарговы раз сайт Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача адзначаны прэстыжнай узнагародай - мы занялі першае месца на беларускім конкурсе "Інтэрнет-прэмія "ТІБО-2010", перамогшы ў намінацыі "Для дзяцей і юнацтва".
Віншуем калектыў распрацоўшчыкаў:
распрацоўка і праграмаванне - Дзяніс Гермацкі (ТАА "Белітсофт")
дызайн - Дзмітры Данец (агенцтва "Izidizi"),
вёрстка - Андрэй Дземчанка,
прасоўванне і напаўненне - Уладзімір Іваноў і Алесь Суходолаў (Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача).
Нагадваем, што гэта не першая перамога нашага сайту ў сеткавым конкурсе: зусім нядаўна мы выйгралі Х Уcерасійскі інтэрнет-конкурс "Залаты сайт-2009".

Каманда пераможцаў (другі справа Дзяніс Гермацкі - праграміст і распрацоўшчык нашага сайта)

Алесь Сухадолаў, літ. рэдактар ТЮГа і адміністратар сайта, падчас прамовы на цырымоніі ўзнагароджання
Відэа з цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў "Інтэрнет-прэміі "TIBO-2010": http://www.itv.by/showvideo/showfromindex/26188.html