На сцэне (люты)
ПнАтСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29

» Спектаклі ў сакавіку

Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:

  • 017294-78-72
  • 278-95-72
  • 310-50-99
  • 029335-39-59
Дзе мы знаходзімся, ведаеце?

А дзе набыць квіткі?
Пошта ТЮГа

Ваш e-mail: *
Ваша імя: *

Навiны / 25.03.2010

З Сусветным днём тэатра!

Пасланне да Сусветнага дня тэатра 2010 
Аўтар – Дама Джудзі Дэнч

 judi_dench
Міжнародны дзень тэатра – гэта нагода звярнуццца да тэатра ва ўсёй шматстайнасці яго формаў.

Тэатр – крыніца забавы і натхнення. Ён валодае ўласцівасцю аб'ядноўваць мноства разнастайных культураў і народаў, якія існуюць у свеце. Але тэатр ёсць штосьці большае, ён адчыняе таксама магчымасці для навучання і інфармавання.

Тэатр паказваюць ва ўсім свеце і не заўсёды ў традыцыйным тэатральным асяроддзі. Імпрэзы могуць ладзіцца у невялічкай вёсачцы ў Афрыцы, дзесьці зусім блізка да падножжа горнай вяршыні ў Арменіі, на маленечкай выспе ў Ціхім акіяне. Тэатру толькі трэба, каб была прастора і глядач.

Тэатр валодае здольнасцю прымусіць нас усміхнуцца, або заплакаць, а яшчэ ён павінен прымушаць нас думаць і разважаць.

Тэатр ладзіцца намаганнямі і працай каманды. Акторы – гэта тыя, хто на відавоку, але існуе яшчэ і надзвычайная група людзей, якіх не бачыць глядач. Яны гэтаксама важны, як акторы, а іх творчая індывідуальнасць і прафесійныя здольнасці забяспечваюць жыццё пастаноўцы. І яны па праве мусяць падзяляць любы поспех і трыўмф, на якія ў любым выпадку мімаволі ўскладваюцца надзеі.

27 сакавіка – гэта заўжды афіцыйны Сусветны дзень тэатра. Па многіх прычынах кожны дзень мусіць разглядацца як дзень тэатра, паколькі перад намі заўжды стаіць абавязак працягваць традыцыю забаўляць, адукоўваць і прасвятляць нашага гледача, без якога мы не здолеем існаваць. 

Адкуль пайшоў Сусветны дзень тэатра?

Міжнародны інстытут тэатра – арганізацыя, што існуе пад эгідай ЮНЕСКА – у 1961 годзе ўпершыню абвясціла 27 сакавіка Сусветным днём тэатра. Да гэтай даты сусветная тэатральная супольнасць ладзіць разнастайныя мерапрыемствы, але галоўнае з іх – гэта штогадовае пасланне да дня тэатра, у якім асоба сусветнага значэння выказвае свае погляды наконт тэатральнага мастацтва і пытання міру на зямлі. Першым аўтарам такога паслання ў 1962 годзе стаў культавы французскі творца Жан Както. У розныя часы гэтыя пасланні пісалі Лоўрэнс Аліўе, Пітэр Брук, Дзмітры Шастаковіч, Рычард Бёртан, Эжэн Іанэска, Кірыл Лаўроў ды інш. У 2010 годзе сваё пасланне міжнароднай супольнасці накіравала Джудзі Дэнч, брытанская тэатральная і кіна- акторка, уладальніца "Оскара", Дама-Камандор Ордэна Брытанскай Імперыі, найперш вядомая айчыннаму гледачу як выканаўца ролі М – суворай начальніцы Джэймса Бонда ў апошніх серыях вядомай кінаэпапеі. 

Калі зазірнуць глыбей у гісторыю...

12-Maska
Феспід

... то мы пабачым, што дзень 27 сакавіка мае нашмат больш старажытныя карані. Справа ў тым, што прыблізна ў гэты час у Афінах у 534 г. да н.э. упершыню была зладжана афіцыйна тэатральная імпрэза. Так афінскі тыран Пісістрат вырашыў адзначыць свята бога Дыяніса, і з таго часу драматычныя спаборніцтвы сталі ў Атыцы штогадовымі. Першым іх пераможцам быў легендарны Феспід, які доўгі час лічыўся і першым акторам, і першым драматургам, і заснавальнікам жанру трагедыі. Менавіта ён поруч з хорам увёў у драматычную імпрэзу актора-дэкламатара. Дух Феспіда да нашага часу не дае спакою тэатралам, умешваецца ў іх працу, садзейнічаючы ці перашкаджаючы поспеху пастаноўкі.

 

http://www.world-theatre-day.org/ - сайт Сусветнага дня тэатра

Каментары (0)