На сцэне (люты)
ПнАтСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29

» Спектаклі ў сакавіку

Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:

  • 017294-78-72
  • 278-95-72
  • 310-50-99
  • 029335-39-59
Дзе мы знаходзімся, ведаеце?

А дзе набыць квіткі?
Пошта ТЮГа

Ваш e-mail: *
Ваша імя: *

Навiны / 19.11.2011

Навошта ў тэатры педагогі?

… Дзве прынцэсы сустракаюць гледачоў перад нашымі спектаклямі: прынцэса выхаваная, ветлівая, так бы мовіць, тэатральная.  І – другая прынцэса. Таксама ветлівая і выхаваная, а яшчэ цікаўлівая, бо наважылася, нарэшце, прыйсці ў тэатр. Упершыню. І даведалася, што  тэатр   вымагае пэўных паводзінаў. Што глядзець спектакль трэба ўмець. Што артысты Тэатра юнага гледача размаўляюць па-беларуску і глядач, які беларускай мовы зусім не разумее, вельмі крыўдзіцца. Што цікавей за ўсё ў тэатры таму, хто шмат чытае і шмат ведае…

princess2

Маленькіх гледачоў у тэатры чакаюць, хочуць зацікавіць і падняць настрой, каб іх першы (альбо чарговы) прыход у Тэатр юнага гледача быў яркім, запамінальным і … трошкі павучальным.

Вядома, у ролях прынцэс перад спектаклем выступаюць нашы тэатральныя педагогі – Вольга Марозава і Вольга Гаяева. Яны дапамагаюць дзеткам падрыхтавацца да спектакля: гуляюць у тэатральныя гульні,  прапануюць тэатральныя загадкі  і нават вучаць беларускія словы. У кожнай з іх ёсць і свая ўласная адметная праграма, падрыхтаваная з акцёрамі тэатра – для сустрэч з гледачамі па-за тэатрам.

princess3

Вольга Марозава распавядае па стварэнне сцэнічнага вобразу  разам з акцёрам Андрэем Каламійцам. 16 лістапада іх супольныя высілкі ацанілі пяцікласнікі і педагогі гімназіі № 35.

“Па час сустрэчы мы з Андрэем распавядалі і паказвалі, як увасабляецца спектакль і з чаго стварае акцёр сваю ролю, – удакладняе Вольга Марозава. – Вядома, найбольшую ўвагу надалі працы акцёра. Андрэй паказаў, як накладаюць грым, апрануў касцюм, загаварыў з інтанацымі свайго героя…Трэба заўважыць, што нашы суразмоўцы паставіліся да сустрэчы з цікавасцю і самі ўзялі ўдзел у размове. Але больш за што іншае мяне здзівіла падкрэсленая ўвага з боку педагогаў, – часам здавалася, што сустрэча адбываецца не ў школе, а дзесьці за нашымі кулісамі. Сорак хвілін, мы імкліва набліжаемся да фіналу  – і раптам дзеці пачалі круціцца, шамацець, гаманіць… Няўжо не цікава? А яны палезлі па паперу і асадкі…  каб узяць нашы аўтографы!”

Дадамо, што гэтыя фотаздымкі зроблены якраз пад час працы нашых педагогаў. Сустрэчы з педагогамі і акцёрамі нашага тэатра можна арганізаваць і нават замовіць. Так што – звяртайцеся!

princess1

Каментары (0)