Першым бальным днём зробіцца 16 снежня 2011 года а 16-й гадзіне фае Дома літаратара (вул. Фрунзе, 5) прыме першых гасцей – юных гледачоў, удзельнікаў нашых конкурсаў і сустрэч, а таксама прадстаўнікоў пасольстваў і літаратараў.
Першы бальны дзень дапамагае ладзіць і адкрываць вядомы дзіцячы часопіс “Вясёлка” на чале з рэдактарам Уладзімірам Ліпскім.
Дні Казачнага каралеўскага балю працягнуцца з 23 снежня 2011 года да студзеня 2012 года. Нашы юныя сябры разам з бацькамі смогуць абраць свой дзень і ўбачыць галоўны святочны сюрпрыз!