На сцэне (люты)
ПнАтСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29

» Спектаклі ў сакавіку

Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:

  • 017294-78-72
  • 278-95-72
  • 310-50-99
  • 029335-39-59
Дзе мы знаходзімся, ведаеце?

А дзе набыць квіткі?
Пошта ТЮГа

Ваш e-mail: *
Ваша імя: *

Навiны / 03.10.2011

Ружовы свет дзяцінства

З 13 верасня 2011 года ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі (Музычны завулак ½ – уваход з двара) дзейнічае выстава кніжнай графікі Аксаны Аракчэевай. Ілюстрацыі да дзіцячых выданняў – асаблівая грань таленту вядомай мастачкі. Але ж Аксана знаходзіць час і для таго, каб ствараць афішы і праграмкі для нашых спектакляў!
Аксана Аракчэева: "...Пасля шматлікіх выставаў апошніх двух гадоў, дзе я экспанавала галерэю партрэтаў-вобразаў цікавых для мяне людзей на паперы і палатне, я вырашыла паказаць яшчэ адно маё захапленне... ілюстрацыі да дзіцячых кніжак і часопісаў.
Я ствараю той дзівосны ружовы свет, дзе магчыма ўсё!
Галоўнае ў маіх малюнках – гумар, цеплыня, разнастайнасць і рознакалёрнаць, каб дзецям было не толькі цікава разглядаць кніжкі, але і кожны раз яны маглі знаходзіць штосьці новае. Вялікую ўвагу надаю дробязям, часам адыходжу ад тэксту аўтара, асабліва тады, калі, як кажуць, няма за што зачапіцца.
Калі раблю кніжку, я хвалююся за жыццё яе герояў. А скончыўшы, нават пачынаю сумаваць, як быццам развітваюся з імі назаўсёды! Імкнуся, каб кожная кніжка жыла сваім асабістым жыццём, не дублюючы папярэднюю.
Яшчэ ў дзяцінстве вырашыла: буду ілюстратарам дзіцячых кніжак. Пад час вучобы ў мастацкай школе, шмат малявала казак, нават выдумляла іх сама. Трошкі спынілася ў мастацкай вучэльні, бо вучылася на аддзяленні "мастацкае афармленнне". Там мы займаліся плакатам і знаёміліся з тэхнікамі манументальнага мастацтва. Але калі распачала навучанне ў Тэатральна-мастацкім інстытуце на "графіцы", дзякуючы выдатнаму настаўніку Уладзіміру Пятровічу Савічу, у мяне з'явілася магчымасць прадоўжыць сваё захапленне, і я з асалодай пачала займаццца ілюстраваннем дзіцячых кніг. Зрабіла дыпломную работу пад яго кіраўніцтвам – ілюстрацыі да казкі Змітрака Бядулі "Срэбная табакерка". Адразу пасля заканчэння атрымала заказ у выдавецтве "Юнацтва" на малюнкі да баек Івана Крылова. Кніжка набыла папулярнасці ў чытачоў. Я потым дазналася, што "Байкі Крылова" ёсць ў многіх маіх вучняў!
З 1991 года і па сённяшні дзень я плённа супрацоўнічаю з Ізай Заслонавай. Іза Канстанцінаўна піша сучасныя казкі для дзяцей. У іх, акрамя гумару і цікавага сюжэту, ёсць пазнавальныя факты з гісторыі, геаграфіі, біялогіі і міфалогіі.
Пэўны час я працавала ў выдавецтве "Вышэйшая школа" – ілюстравала падручнікі замежных моў для 4-5 класаў. Некалькі кніг зрабіла ў "Мастацкай літаратуры". Зараз супрацоўнічаю з выдавецтвам "Азбукварик" і ўжо два гады працую ў "Пачатковай школе", раблю ілюстрацыі да вершаў і апавяданняў у часопісе "Рюкзачок". Нават час ад часу пішу артыкулы пра сваю і бацькаву дзейнасць. Але ў асноўным працягваю любімую справу ... малюю!"
Дадамо, што Аксана Аракчэева супольна з Таццянай Сівец, аўтаркай "Брыка і Шусі....", рыхтуюць адмысловую неспадзёўку-сюрпрыз для гледачоў нашага тэатра і мяркуюць прэзентаваць яе ў хуткім часе!

Каментары (1)