На сцэне (травень)
ПнАтСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

» Спектаклі ў чэрвені

Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:

  • 017294-78-72
  • 278-95-72
  • 310-50-99
  • 029---
Дзе мы знаходзімся, ведаеце?

А дзе набыць квіткі?
Пошта ТЮГа

Ваш e-mail: *
Ваша імя: *

Навiны / 20.08.2011

ТЭАТР КОЛЕРУ ВЯСЁЛКІ

28 жніўня 2011 года з 11.30 да 15.30 на галоўнай пляцоўцы Цэнтральнага дзіцячага парку імя М. Горкага адбудзецца свята “Тэатр колеру вясёлкі”, – свята аматараў летніх вакацый, прысвечанае новаму сезону Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача.
Свята адбудзецца ва ўрачыстых абставінах сумесна з дзіцячым часопісам “Вясёлка” і мастацкімі самадзейнымі дзіцячымі калектывамі. Тэатр прэзентуе гледачу агляд упадабанага дзіцячага рэпертуару праз інтэрактыўную гульню са знаёмымі і ўлюбёнымі героямі. Пры канцы летніх вакацый маленькім гледачам з бацькамі выпадае магчымасць выправіцца ў падарожжа па знакамітых казках, каб разам з Брыкам і яго сябрамі захаваць лета… Ці ўдасца нашым героям спраўдзіць свой намер?
Свята абяцае быць цікавым, поўным сюрпрызаў і падарункаў.
Чакаем вас!

Каментары (0)