30 чэрвеня 2011 года адбылася прэм’ера спектакля “Мой бедны Марат” А. Арбузава ў пастаноўцы Ягора Лёгкіна. У ролях Лікі, Марата і Леанідзіка да гледачоў выйшлі Кацярына Крылова, Ігар Сізоў і Генадзь Гаранскі. 6 ліпеня тыя самыя ролі сыграюць Юлія Смірнова, Васіль Казлоў і Андрэй Каралевіч.