Сёння (23 верасня) спаўняецца 85 гадоў з дня народзінаў легендарнага загаліта ТЮГа Артура Вольскага (1924-2002), паэта, драматурга, дзіцячага пісьменніка, колішняга дырэктара тэатра.

З гэтай нагоды прапануем Вашай увазе артыкул Дзіяны Стэльмах "Тэатр - яго родны дом", прысвечаны гэтай слыннай асобе, а таксама верш самога Артура Вольскага, адрасаваны ўсім ТЮГаўцам:
Я - чараўнік, я - чараўнік.
Такі мой абавязак.
Акцёр - надзейны праваднік
У свет цудоўных казак.
На гэтай сцэне я ўладар,
Не ўвенчаны каронай.
Ах, колькі самых светлых мар
Схавана за заслонай!
Маё жыццё і праца тут,
Мая дзяржава - сцэна.
Вам не адзін пакажам цуд
Мы сёння, несумненна.
Я - чараўнік, я - чараўнік.
Мне ўсе да твару маскі.
Я ваш надзейны праваднік
У свет цудоўнай казкі...