На сцэне (люты)
ПнАтСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29

» Спектаклі ў сакавіку

Замовіць квіткі і атрымаць адказы на пытанні можна, патэлефанаваўшы на любы з гэтых тэлефонаў:

  • 017294-78-72
  • 278-95-72
  • 310-50-99
  • 029335-39-59
Дзе мы знаходзімся, ведаеце?

А дзе набыць квіткі?
Пошта ТЮГа

Ваш e-mail: *
Ваша імя: *

Навiны / 09.09.2009

Адкрыццё сезону

Тэатр юнага гледача адкрывае новы сезон спектаклем Сяргея Кавалёва "Тарас на Парнасе", што адбудзецца 17 верасня 2009 года а 19-ай гадзіне на сцэне Клуба ім. Дзяржынскага (вул. Камсамольская, 30). Гэтая імпрэза, якая стала сапраўднай візітоўкай тэатра, адзначыць свой юбілейны 70-ты паказ.
Жанр спектакля можна вызначыць як сцэнічны жарт на дзве дзеі паводле аднайменнай паэмы. Ён належыць да ліку знакавых прац галоўнага рэжысёра ТЮГа Наталлі Башавай, а таксама актора Андрэя Кізіно, які бліскуча ўвасобіў ролю сціплага, шчырага, не абдзеленега самымі высокімі і прыгожымі пачуццямі лесніка Тараса.
"Паэма "Тарас на Парнасе" лічыцца візітоўкай беларускай паэзіі ХIХ стагоддзя, а самаго Тараса можна параўнаць з Тылем Уленшпігелем Шарля дэ Кастэра і Кала Бруньёнам Рамэна Ралана, бо ён з'яўляецца яскравым увасабленнем нацыянальнага характара, тыпа беларуса..."
Сяргей Кавалёў

Каментары (0)